Эдвард Ірэнэй Прайм-Стывэнсан
Эдвард Ірэнэй Прайм-Стывэнсан (па-ангельску: Edward Irenaeus Prime-Stevenson), больш вядомы пад псэўданімам Ксаўе Мэйн (Xavier Mayne; 29 студзеня 1858, Мэдысан, Нью-Джэрзі, ЗША ― 23 ліпеня 1942, Лязана, Швайцарыя) ― амэрыканскі пісьменьнік, эсэіст, крытык і журналіст.
Эдвард Ірэнэй Прайм-Стывэнсан | |
Edward Irenaeus Prime-Stevenson | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Xavier Mayne, Robert Antrobus |
Нарадзіўся | 23 чэрвеня 1858 |
Памёр | 23 ліпеня 1942 (84 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст, навэліст |
Гады творчасьці | 1887-1942 |
Мова | ангельская мова |
Дэбют | 1887 |
Значныя творы | Imre: A Memorandum (1906), The Intersexes: a History of Similisexualism as a Problem in Social Life (1909) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьЭдвард І. Прайм Стывэнсан нарадзіўся 29 студзеня 1858 г. у Мэдысане (штат Нью-Джэрзі) у сям’і бацькі, які быў прэсьвітэрыянскім пастарам і дырэктарам школы, і маці, якая паходзіла з даволі заможнага літаратурнага асяродку[2].
Пасьля вывучэньня права ён вырашыў стаць пісьменьнікам.
У 1901 годзе Э. І. Прайм-Стывэнсан зьехаў жыць у Эўропу, зьдзейсьніўшы велізарнае падарожжа па розных буйных сталіцах. Ён размаўляў на некалькіх мовах і вёў дзёньнік[3].
Пасьля Першай сусьветнай вайны Э. І. Прайм-Стывэнсан прысьвяціў сябе, сярод іншага, музычнай крытыцы для Harper’s і The New York Independent[4].
Памёр ад сардэчнага прыступу ў гатэлі «Мірабо» ў Лязане ва ўзросьце 84 гадоў.
Дзейнасьць
рэдагавацьПачаў пісаць у 1887 годзе. Аўтар раманаў, навэляў, эсэ і артыкулаў.
Першым раманам, які сёньня можна назваць гомаэратычным, стаў «White Cockades» (1887), у якім распавядаецца пра двух маладых людзей, зьвязаных моцным сяброўствам[5].
У 1906 годзе ў Нэапалі ўласным коштам быў надрукаваны раман па-ангельску пад псэўданімам Ксаўе Мэйн «Imre: A Memorandum»: надрукаваны накладам 500 асобнікаў, у ім распавядаецца пра двух вугорскіх жаўнераў, якіх зьвязала каханьне ў Будапэшце. Аповесьць заканчваецца добра, а не трагічна, як большасьць тэкстаў, апублікаваных у той час на гэтую тэму[6].
У 1909 годзе ў Нэапалі апублікаваў свой галоўны твор «The Intersexes: a History of Similisexualism as a Problem in Social Life», дасьледаваньне на 700 старонак, прысьвечанае гомасэксуальнасьці. Кніга лічыцца сёньня першай сур’ёзнай працай, апублікаванай амэрыканскім аўтарам па пытаньнях гомасэксуальнасьці, і якая на пяць гадоў апярэдзіла шэдэўр Магнуса Гіршфэльда, Die Homosexalität des Mannes und des Weibes[7].
Публікацыі
рэдагаваць• White Cockades: an Incident of The «Forty-Five», Trow’s Printing and Bookbinding Company, Charles Scribner’s Sons, 1887.
• Janus, a novel, Chicago, Belford Clarke & Company Publishers, 1889.
• Madame Clerc, Frederic Edward McKay (ed.), Vignettes: real and ideal, Boston, De Wolfe, Fiske, 1890.
• Left to Themselves: Being the Ordeal of Philip and Gerald, New York, Hunt & Eaton, 1891.
• Robert Antrobus [pseud.], The Square of Sevens, and the Parallelogram: An Authoritative Method of Cartomancy with a Prefatory Note, New York, Harpers & Brothers, 1896.
• Xavier Mayne [pseud.], Imre: A Memorandum, roman, Privatly Printed, Naples, The English-Book Press, 1906.
• Xavier Mayne, The Intersexes: a History of Similisexualism as a Problem in Social Life, Privatly Printed, Naples, 1909—1910.
• Her enemy, some friends and other personages, stories and studies mostly of human hearts, Florence, Italie), G. & R. Obsner, 1913.
• The bride of Lammermoor: opera in three acts by G. Donizetti; the italian libretto based on Walter Scott’s novel, New York, G. Schirmer, 1926.
• The troubadour: an opera in four acts, music by Giuseppe Verdi, libretto by S. Cammarano, New York, G. Schirmer, 1926.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #106373021X, Record #120187647 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ John Dececco (dir.), Before Stonewall: Activists for Gay and Lesbian Rights in Historical Context, Routledge, 2014.
- ^ Haggerty, George, Gay Histories and Cultures. Garland Publishing, 2000, Inc. pp. 298.
- ^ Haggerty, George, Gay Histories and Cultures. Garland Publishing, 2000, Inc. pp. 298.
- ^ James J. Gifford, «Left to Themselves: The Subversive Boys Books of Edward Prime-Stevenson (1858—1942)» in Journal of American & Comparative Cultures, 2001, 24, p. 113—116.
- ^ James J. Gifford, «Left to Themselves: The Subversive Boys Books of Edward Prime-Stevenson (1858—1942)», in Journal of American & Comparative Cultures, 2001, 24, p. 113—116.
- ^ James J. Gifford, «Left to Themselves: The Subversive Boys Books of Edward Prime-Stevenson (1858—1942)» in Journal of American & Comparative Cultures, 2001, 24, p. 113—116.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|