Дзёньнік пісьменьніка
«Дзёньнік пісьменьніка» — збор твораў Фёдара Дастаеўскага, які выходзіў у 1873—1881 гг.
Гісторыя стварэньня
рэдагавацьПершапачаткова «Дзёньнік пісьменьніка» друкаваўся ў штотыднёвым часопісе князя В П. Мяшчэрскага «Грамадзянін», рэдактарам якога быў Дастаеўскі. У 1876 і 1877 «Дзёньнік» выходзіў самастойнымі штомесячнымі выпускамі. У 1880 і 1881 гадох зьявілася толькі па аднаму выпуску часопіса.
Важнейшыя мастацкія творы, якія ўвайшлі ў «Дзёньнік пісьменьніка»
рэдагаваць- Бабок. Запіскі адной асобы (1873, 5 лютага)
- Хлопчык у Хрыста на ёлцы (1876, студзень).
- Мужык Марэй (1876, люты)
- Стогадовая (1876, сакавіка)
- Ціхмяная. Фантастычны аповед (1877, красавік)
- Пушкін (нарыс). Прамоўлена 8 чэрвеня на паседжаньні Таварыства прыхільнікаў расейскай славеснасьці (1880)
Мастацкія асаблівасьці «Дзёньніка пісьменьніка»
рэдагавацьУ «Дзёньніку пісьменьніка» Дастаеўскі адгукаўся, галоўным чынам у публіцыстычнай форме, на падзеі сучаснасьці, якія яго хвалявалі. Разам з тым «Дзёньнік» складае шэраг твораў — апавяданьні, нарысы, успаміны.
Крытыка семідзесятых гадоў адзначала каштоўнасьць гэткіх мастацкіх старонак «Дзёньніка пісьменьніка». У апошні пэрыяд творчасьці Дастаеўскі сапраўды дасягае надзвычайнай моцы ў мастацтве малых жанраў, якія ён распрацоўвае ў гэтым выданьні. Ён стварае новыя віды філязофскае і псыхалягічнае аповесьці («Ціхмяная» і «Сон сьмешнага чалавека»), фантастычнага аповеда («Бабок»), мастацкіх нарысаў сучаснага Пецярбурга («Стогадовая», «Хлопчык у Хрыста на ёлцы»), мастацкіх мэмуараў зь вялікімі абагульненьнямі і глыбокімі вынікамі («Мужык Марэй»)
Літаратура
рэдагаваць- Ф. М. Достоевский. Собрание сочинений в 10тт. Том 10. Москва, 1958.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- http://az.lib.ru/d/dostoewskij_f_m/ «Дзёньнік пісьменьніка» на lib.ru