Эгіпецкая гаворка арабскай мовы
Эгіпецкая гаворка арабскай мовы (па-арабску: اللهجة المصرية ці эгіпецкая ара́бская мова, па-арабску: اللغه المصريه الحديثه المصريه, саманазва па-арабску: مصرى — масры) — адна з разнавіднасьцяў арабскае мовы, на якой размаўляе большасьць насельніцтва Эгіпту.
Эгіпецкая гаворка арабскай мовы | |
Ужываецца ў | |
---|---|
Рэгіён | Эгіпет |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Афіцыйны статус | |
Статус: | 3 шырэйшая камунікацыя[d][2] |
Пісьмо | арабскае пісьмо[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-3 | arz |
Тэрміны «Эгіпэцкая гаворка» і «Каірская гаворка» ў навуковай літаратуры выкарыстоўваюцца як сынонімы. Каір зьяўляецца самым буйным горадам Эгіпту, гутарковая назва краіны і гарады на эгіпэцкім дыялекце пішуцца і вымаўляюцца аднолькава — "Маср".
Клясыфікацыя
рэдагавацьЯго існаваньне, паходжаньне і гісторыя працягваюць быць прадметам спрэчак па клясыфікацыі яго як асобнае мовы ці проста як аднаго зь дыялектаў арабскае мовы. Афіцыйна лічыцца, што масры зьяўляецца дыялектам арабскае мовы сэміцкае групы афра-азіяцкай моўнай сям'і. Многія прыхільнікі панарабізму ў Эгіпту, як і ў іншых арабскіх краінах, нават у побыце імкнуцца размаўляць на літаратурнай арабскай мове.
Гісторыя
рэдагавацьМова ўтварылася ў дэльце Ніла, у Ніжнім Егіпце вакол сталіцы краіны, горада Каіра, у выніку заваяваньня краіны ў VII стагодзьдзі арабскімі заваёўнікамі і наступнага пераходу на арабскую мову мясцовага эгіпецкага насельніцтва. У далейшым разьвіваўся ў асноўным пад уплывам копцкай мовы — мовы даісламскага Эгіпта [3][4][5], а пазьней пад уплывам іншых моў — турэцкае, італійскае, францускае і ангельскае.
Сучаснае становішча
рэдагавацьПрактычна ўсе эгіпцяне (больш за 100 млн чалавек да 2020 года) валодаюць эгіпецкім дыялектам арабскае мовы. Дзякуючы перавазе эгіпецкага кінематографа ва ўсім арабамоўным сьвеце эгіпецкі дыялект стаў найбольш пашыраным варыянтам арабскае мовы. Таксама гэтаму паспрыялі шматлікія выкладчыкі эгіпецкага паходжаньня, якія працуюць у школах арабскіх краінаў .
Зноскі
рэдагаваць- ^ ScriptSource - Egypt
- ^ а б Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ Nishio, Tetsuo. «Word order and word order change of wh-questions in Egyptian Arabic: The Coptic substratum reconsidered». Proceedings of the 2nd International Conference of L’Association Internationale pour la Dialectologie Arabe. Cambridge: University of Cambridge. 1996, pp. 171—179
- ^ Bishai, Wilson B. «Coptic grammatical influence on Egyptian Arabic». Journal of the American Oriental Society. No.82, pp. 285—289
- ^ Youssef (2003), below
Літаратура
рэдагаваць- Багиров А. Г. Египетский арабский диалект. — М.: Поматур, 2008.