Эган Бонды
Эган Бонды (па-чэску: Egon Bondy, Zbyněk Fišer, 20 студзеня 1930, Прага — 9 красавіка 2007, Браціслава) — чэскі пісьменьнік і філёзаф, адзін з асноўных дзеячаў праскага андэграўнду.
Эган Бонды | |
Egon Bondy | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, філёзаф |
---|---|
Дата нараджэньня | 20 студзеня 1930 |
Месца нараджэньня | Прага |
Дата сьмерці | 9 красавіка 2007 |
Месца сьмерці | Браціслава |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | пісьменьнік, паэт, перакладнік, філёзаф, пісьменьнік навуковай фантастыкі |
Навуковая сфэра | пісьменьнік |
Псэўданімы | Egon Bondy |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьБацька пісьменьніка быў генэралам чэскай арміі. Маці памерла, калі хлопчыку споўнілася 13 гадоў. Дзяцінства прайшло ў Празе. У 1947 годзе будучы пісьменьнік кінуў школу і пачаў весьці багемны лад жыцьця, ня маючы пастаяннага месца працы. Спрабаваў сябе ў жабраваньні і кантрабандзе, за што быў некалькі разоў затрыманы і арыштаваны.
З 1957 па 1961 ён вывучаў філязофію і псыхалёгію ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе. З 1960-х Бонды — знакавая фігура Праскага андэграўнду, аўтар тэкстаў песьняў для культавага чэскага гурта The Plastic People of the Universe. Яго нонканфармісцкія погляды прывялі да канфлікту пісьменьніка з камуністычнымі ўладамі тагачаснай Чэхаславаччыны.
Бонды заўжды цікавіўся вучэньнем Карла Маркса і крытыкай як сучаснага капіталізму, так і таталітарнага сацыялізму. Яго філязофскія творы закраналі пытаньні анталёгіі і этыкі, але праз палітычны ўціск выходзілі толькі самвыдатам да самага 1989 году, у які паў камуністычны рэжым у Чэхаславаччыны.
Усяго Эгану Бонды належыць каля трыццаці кніг паэзіі, дваццаці раманаў, асноўная тэма якіх — грамадзтва ці чалавек падчас крызісу. Але сам Бонды найбольш цаніў свае філязофскія творы.
У 1993 годзе на знак пратэсту супраць падзелу Чэхаславаччыны разам са сваёй жонкай Юляй пісьменьнік пераехаў у славацкую Браціславу і прыняў славацкае грамадзянства. Ён выкладаў філязофію і гісторыю ў мясцовым унівэрсытэце імя Яна Амоса Каменскага. Вядомы як праціўнік спажывецтва, дома Бонды ня меў ані тэлефону, ані тэлевізару. У 2004 годзе выявілася, што ён супрацоўнічаў з камуністычнымі спэцслужбамі.
Цягам 30 гадоў Бонды пакутаваў на рак кішачніку. Але памёр ад апёкаў, калі заснуў з цыгарэтай, ад якой загарэлася яго піжама.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ BillionGraves (анг.) — 2011.
- ^ Matzner A., Poledňák I., Wasserberger I. Encyklopedie jazzu a moderní populární hudby III. Část jmenná - československá scéna (чэс.) — Supraphon, 1990. — Т. 4. — С. 56. — 652 с. — 25000 экз. — ISBN 80-7058-210-3