Замак
Замак (фартэцыя) Шумэг
Краіна Вугоршчына
Месцазнаходжаньне Шумэг, мэд’е Вэспрэм
Каардынаты 46°58′56″ пн. ш. 17°16′56″ у. д. / 46.98222° пн. ш. 17.28222° у. д. / 46.98222; 17.28222Каардынаты: 46°58′56″ пн. ш. 17°16′56″ у. д. / 46.98222° пн. ш. 17.28222° у. д. / 46.98222; 17.28222
Першае згадваньне 1301
Сайт Афіцыйны сайт
Замак (фартэцыя) Шумэг на мапе Вугоршчыны
Замак (фартэцыя) Шумэг
Замак (фартэцыя) Шумэг
Замак (фартэцыя) Шумэг
Замак (фартэцыя) Шумэг на Вікісховішчы

Замак Шумэг, або Шумэская фартэцыя (па-вугорску: Sümegi vár [ˈʃymeɡi va:r]) — замак (фартэцыя), разьмешчаны над горадам Шумэг на захадзе Вугоршчыны, за 20 км на поўнач ад возера Балатон.

Гісторыя

рэдагаваць

Замак быў узьведзены ў другой палове XIII стагодзьдзя ў якасьці падарунку вугорскага караля Іштвана V Вэспрэмскаму біскупству і складаўся спачатку з усяго адной вежы. У пісьмовых крыніцах замак упершыню згадваецца ў 1301 годзе. У XV стагодзьдзі замак быў істотна дабудаваны.

Пасьля заняпаду Вэспрэму ў 1552 годзе, Шумэг становіцца рэзыдэнцыяй біскупа, і замак быў зноў дабудаваны, у тым ліку быў пабудаваны бастыён для гарматаў. У часы асманскай экспансіі замак быў неаднаразова ўзяты ў аблогу, але беспясьпяхова для захопнікаў. У пачатку XVIII замак быў узяты ўдзельнікамі вызвольнага паўстаньня на чале з Фэрэнцам Ракацы, але ўжо ў 1709 годзе аўстрыйцы зноў занялі замак, а ў 1726 годзе падпалілі яго і ўзарвалі браму.

У другой палове XX стагодзьдзя, у час г.зв. Жалезнай заслоны, стан замку істотна пагоршыўся. Але з 1989 году замак Шумэг становіцца важным турыстычным аб’ектам: цяпер у ім ладзяцца сярэднявечныя рыцарскія турніры са сьвяточнымі вячэрамі, а дзякуючы нарвэскім інвэстарам замак быў цалкам рэстаўраваны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Шумэг (замак)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў