Шумэг
Шу́мэг (па-вугорску: Sümeg) — горад на захадзе Вугоршчыны, у мэд’е Вэспрэме. Насельніцтва на 2014 год — 6283 чалавекі.
Шумэг | |||||
вуг. Sümeg | |||||
Выгляд на фартэцыю з паветра | |||||
| |||||
Краіна: | Вугоршчына | ||||
Мэд’е: | Вэспрэм | ||||
Плошча: | 64,13 км² | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 6283 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 97,97 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 87 | ||||
Паштовы індэкс: | 8330 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°58′39″ пн. ш. 17°16′54″ у. д. / 46.9775° пн. ш. 17.28167° у. д.Каардынаты: 46°58′39″ пн. ш. 17°16′54″ у. д. / 46.9775° пн. ш. 17.28167° у. д. | ||||
Шумэг | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Сайт (вуг.) |
Геаграфія
рэдагавацьШумэг разьмешчаны прыкладна за 150 км на паўднёвы захад ад Будапэшту, за 25 км на поўнач ад Кэстхэю і ўзьбярэжжа возера Балатон, і за 50 км на захад ад Вэспрэму.
Гісторыя
рэдагавацьАмаль уся гісторыя Шумэгу зьвязана з фартэцыяй, заснаванай у XI стагодзьдзі ў час кіраваньня караля Іштвана Сьвятога, на высокім узгорку (270 м). У 1241 годзе кароль Бэла IV схаваўся ў Шумэскай фартэцыі ад нашэсьця манголаў, якія ня здолелі яе ўзяць. У пэрыяд турэцкага нашэсьця XVI—XVII стагодзьдзяў фартэцыя шматразова бралася ў аблогу, але гэтак і не была пакоранай туркамі. Пасьля заняпаду Вэспрэму ў 1552 годзе, рэзыдэнцыя вэспрэмскага біскупа была перанесеная ў Шумэг.
Па выгнаньні турак і ўваходзе Вугоршчыны ў склад імпэрыі Габсбургаў, у краіне выбухнула нацыянальна-вызвольнае паўстаньне на чале з Фэрэнцам Ракацы. Па здушэньні паўстаньня аўстрыйцы ўзарвалі муры амаль усіх фартэцыяў Вугоршчыны, у т. л. Шумэскай. Нягледзячы на гэта, многія часткі фартэцыі даволі добра захаваліся, і ў ёй неаднаразова праводзіліся рэстаўрацыйныя работы.
У XVIII стагодзьдзі пачаўся рост гораду пад мурамі фартэцыі, быў пабудаваны біскупскі палац, каменная Ўзьнясенская царква, вялікая колькасьць выдатных будынкаў. Аднак у XIX стагодзьдзі хуткі рост суседніх Вэспрэму, Кэстхэю й Тапольцы ператварыў Шумэг у невялічкае правінцыйнае мястэчка.
Славутасьці
рэдагаваць- Шумэская фартэцыя — найбуйнейшая й адна з самых вядомых сярэднявечных фартэцыяў Вугоршчыны
- Узьнясенская царква (1757 год, пабудаваная ў стылі ракако)
- Кляштар францішканаў (1657 год, барока)
- Біскупскі палац (1755 год, барока)
Асобы
рэдагаваць- Фэрэнц Энц — вугорскі лекар, батанік, садавод