Шомлёйская галушка

Шо́млёйская галушка (па-вугорску: Somlói Galuska) — традыцыйны дэсэрт вугорскае кухні. Уяўляе сабой шматслойны торт з джэмам і разынкамі з ромам, які падаюць з сьмятанкавым крэмам і шакалядным соўсам.

Шомлёйская галушка

Назва торту паходзіць ад назвы патухлага вулькану Шомлё, у мэд’е Вэспрэм на захадзе Вугоршчыны. Рэцэпт дэсэрту стварыў у 1950-я гады кухар Карай Голерыц, які працаваў у Рэстарацыі Гундэля ў Будапэшце.

Прыгатаваньне

рэдагаваць

Цеста для Шомлёйскай галушкі гатуюць з узьбітых яечных бялкоў з цукрам, да якіх дадаюць жаўткі з мукой. Затым цеста дзеляць на тры роўныя часткі: у першую частку дадаюць валоскіх гарэхаў, у другую — какаву, а ў трэцюю — нічога не дадаюць. З кожнай частак фармуюць каржы і запякаюць іх у духоўцы.

Для прыгатаваньня крэма кіпяцяць малако з ванільлю і дадаюць туды жаўткі з працертымі цукрам і мукой. Для сыропу ў ваду дадаюць цытрыну й апэльсінавую цэдру й вараць 15 хвілін, а калі сыроп астыне, дадаюць у яго ром.

Корж з гарэхамі прапітваюць адной трацінай сыропу, пасыпаюць адной трацінай гарэхаў і разынак і абмазваюць трацінай крэму. На гэта кладуць корж з какавай і робяць усё так сама, затым кладуць трэці корж, але перад тым, як дадаць крэм, яго змазваюць джэмам (звычайна, абрыкосавым), пасьля чаго пасыпаюць какава-парашком. Гатовы торт ставяць на некалькі гадзінаў у лядоўню.

Перад сэрвіроўкай торт упрыгожваюць узьбітай сьмятанкай і шакалядным соўсам[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць