Шляхецкія прывілеі
(Перанакіравана з «Шляхецкія вольнасьці»)
Шляхе́цкія прывіле́і — правы, што надаваліся польскай і літоўскай шляхце манархамі паміж XIII і XVI стагодзьдзямі.
Да найважнейшых шляхецкіх прывіляеў можна залічыць:
Дата | Горад | Надаўца | Правы |
---|---|---|---|
5 траўня 1228 | Ценя | Уладзіслаў III Лясканогі | Прывілей зь Цені для Малой Польшчы: пацьверджаньне фэадальнага падзелу; першы вядомы земскі прывілей для польскага рыцарства — захаваньне правоў слушных і годных ад рады біскупаў і баронаў… выключаючы ўціскі і неналежныя падаткі. |
1 верасьня 1291 | Лютамішль | Вацлаў II | Прывілей лютамыскі для Малой Польшчы: кіраўніцтва для жыхароў гораду; аплата для рыцараў; ненакладаньне новых падаткаў. |
1355 | Буда | Людвік I Вялікі | Прывілей будзінскі — за прызнаньне ў якасьці спадкаемцы: адмена стану; ўзнагароджаньне для замежных экспэдыцый. |
17 верасьня 1374 (1381 для духоўных) |
Кошыцэ | Людвік I Вялікі | Прывілей кошыцкі — умацаваньне пазыцыі шляхты; азначэньне галасоў шляхты; прызначэньне максымальнага падатку 2 гроша з поля; кароль абавязваўся выкупаць шляхту зь няволі; пастаноўлена, што ўрад ня будзе складацца з чужынцаў. наўзамен на гэта адна зь яго дачок павінна была засядаць на польскім троне. |
1387 | Вільня | Уладыслаў II Ягайла | Для каталіцкіх баяраў Літвы: гарантыя спадчыннай уласнасьці на зямлю; вызваленьне ад асабістых каралеўскіх павіннасьцяў. |
1388 | Пётркаў | Уладыслаў II Ягайла | Пацьвярджэньне папярэдніх ; 3 грыўны за адыход у выправе загранічнай. |
23 ліпеня 1422 | Чэрвінск | Уладыслаў II Ягайла | Прывілей чэрвінскі — за ўдзел у вайне з крыжакамі: недатыкальнасьць маёмасьці без судовага выраку; кароль ня можа біць манэты бяз згоды каралеўскай рады; суды судзяць паводле пісьмовага права; ніхто ня будзе сядзець адначасова старастай і судзьдзёў земскім (падзел выканаўчай і судовай уладаў). |
28 кастрычніка 1423 | Варта | Уладыслаў II Ягайла | Статут варцкі — за трон для патомкаў: шляхта магля зьняць «наравістых і бескарысных» солтысаў; абмежаваньне суходу сялянаў зь зямлі; таксы ваяводзкія — цэны рамесьніцкіх прадуктаў ўсталёўваліся ваяводай. |
4 сакавіка 1430 i 9 студзеня 1433 (25 красавіка 1425) |
Едльня і Кракаў (Брэст Куяўскі) |
Уладыслаў II Ягайла | Прывілей едльнска-кракаўскі — меў на мэце прадаўжэньне панаваньня дынастыі Ягелонаў у Рэчы Паспалітай: асабістая недатыкальнасьць без выраку суда (neminem captivabimus nisi iure victum); польскае права на землі рускія; толькі шляхціц мог стаць царкоўным саноўнікам; (першапачаткова кароль не прыняў брэсцкі прывілей). |
1454 | Цэрэквіца | Казімер IV Ягелончык | Прывілей цэрэквіцкі. За ўдзел шляхты ў вайне трынаццацігадовай вайне для Вялікай Польшчы: нескліканьне паспалітага рушэньня, не накладаньне новых падаткаў і новых правоў бяз згоды сэймікаў; павелічэньне кары за ўцёкі зь вёскі; санкцыянаваньне прагматыкі дзяржаўных зямельных судоў; ануляваны. |
1454 | Нешава | Казімер IV Ягелончык | разам з папярэднім гэта Прывілей цэреквіцка-няшаўскі — За ўдзел шляхты ў вайне трынаццацігадовай вайне для Вялікай Польшчы (12 лістапада) і Малой Польшчы (11-12 лістапада): нескліканьне паспалітага рушэньня, е накладаньне новых падаткаў і новых правоў бяз згоды сэймікаў; павелічэньне кары за ўцёкі зь вёскі. |
1456 | Корчын | Казімер IV Ягелончык | Магчымасьці дадзенай зямлі мець голас у справе лёсу той зямлі. |
27 літага 1493 | Пётркаў | Ян I Ольбрахт | Узмацненьне кары адносна злачынцаў; забароны ўмяшальніцтва касьцёлу ў сьвецкія суды; двухпалатны сэйм; селянін мог сысьці зь вёскі толькі пасьля выкананьня ўсіх павіннасьцяў адносна пана; пацьверджаньне ўсіх прывілеяў. |
26 траўня 1496 | Пётркаў | Ян I Ольбрахт | прывілей пётркоўскі з 1496 году — за ўдзел шляхты ў выправе на Малдавію: адсутнасьць мыты на тавары для сябе ці сваіх прамысловых тавараў; толькі адзін селянін мог сысьці зь вёску на працягу году; забарона купляць зямлю гараджанам; таксы ваяводзкія на гарадзкія тавары. |
25 кастрычніка 1501 | Мельнік | Аляксандар Ягелончык | Прывілей мельніцкі — уся ўлада ў руках сэнатараў, кароль толькі старшыня Сэнату; не выкананьне каралём пастановаў сэнату вяло да пазбаўленьня манарха пасады. |
1504 | Пётркаў | Аляксандар Ягелончык | кантроль сэнату і сэйму над надаваньнем кароны; акрэсьліваньне арганізацыі і кампэтэнцыі найвышэйшага пасад каронных і дворскіх, так званых міністраў (маршалкаў, падскарбіяў і канцлераў); забарона наданьня дзьвух і больш пасадаў. |
1505 | Радам | Аляксандар Ягелончык | Канстытуцыя nihil novi (нічога новага) — новыя законы толькі са згоды сэнату; ануляваньне прывілею 1501 году; гарантыя свабоднага выбару судовых ураднікаў; непадпарадкаваньне сьвецкіх спраў пад духоўны трыбунал; забарона ўводу мыт прыватных. |
1518 | Торунь | Жыгімонт I Стары | Кароль адрокся судзіць справы паміж панамі сьвецкімі і духавенствам, ды іх падданнымі. |
1520 | Быдгашч | Жыгімонт I Стары | Адносна вайны з Ордэнам: паншчына мінімум адзін дзень у тыдзень; свабода суднаходзтва па Вісьле; абмежаваньне правоў гарадзкіх судоў, калі справа тычыцца шляхціца. |
1538 | Жыгімонт I Стары | Забарона каралю звальняць шляхту з ураду. |