Шашцін-Стражэ
Шашцін-Стражэ (па-славацку: Šaštín-Stráže; па-нямецку: Schoßberg-Strascha; па-вугорску: Sasvár-Morvaőr) — горад у раёне Сэніца Трнаўскага краю заходняй Славаччыны.
Шашцін-Стражэ | |||||
славац. Šaštín-Stráže | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1 ліпеня 1960 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Трнаўскі | ||||
Раён: | Сэніца | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 177 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 034 | ||||
Паштовы індэкс: | 908 41 | ||||
Нумарны знак: | SE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°38′6″ пн. ш. 17°8′24″ у. д. / 48.635° пн. ш. 17.14° у. д.Каардынаты: 48°38′6″ пн. ш. 17°8′24″ у. д. / 48.635° пн. ш. 17.14° у. д. | ||||
Шашцін-Стражэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.mestosastinstraze.sk |
Першапачаткова ўяўляў сабой дзьве асобныя вёскі. Шашцін-Стражэ зьяўляецца адным з наймаладзейшых гарадоў Славаччыны, атрымаўшы статус гораду толькі 1 верасьня 2001 году.
Геаграфія
рэдагавацьГорад разьмяшчаецца на поўначы Загор'я за 18 км ад Сэніцы і за 65 км ад Браціславы. Рака Міява працякае паўз горад, падзяляючы яго на дзьве часткі.
Гісторыя
рэдагавацьСучасны горад узьнік аб’яднаньнем двух паселішчаў — Шашцін і Стражэ над Міяваў. Шашцін упершыню згадваецца ў 1218 годзе як вартавая фартэцыя Вугорскага каралеўства. Гэтая вёска мае шчыльнае гістарычнае дачыненьне да этнічнай групы сэкеяў. Шашцін і Стражэ над Міяваў былі аб’яднаныя ў 1961 годзе пад агульнаю назвай «Шашцінске Стражэ» (па-славацку: Šaštínske Stráže). У 1971 мястэчка набыло цяперашнюю назву.
Горад знакаміты сваёй базылікай сьв. Марыі, якая зьяўляецца месцам паломніцтва хрысьціянскіх вернікаў.
Дэмаграфія
рэдагавацьПаводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 5005 чалавек. Нацыянальны склад: 95,44% — славакі, 2,06% — цыгане і 1,50% — чэхі[2].
Рэлігійны склад: 88,45% — рыма-каталікі, 7,31% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 1,34% — лютэране[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ The 2021 Population and Housing Census — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
- ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2007-12-25 г. Архіўная копія ад 2007-12-17 г.