Шарын

вёска ў Рамязоўскім сельсавеце Ельскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі

Шарын — вёска ў Беларусі, пасярод мэліярацыйных каналаў, злучаных з рэчкай Чэрцень. Уваходзіць у склад Рамязоўскага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 88 чал. (2004). Знаходзіцца за 5 км на захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 182 км ад Гомелю. Палявая дарога зьвязвае вёску з аўтамабільная дарогай Ельск — Махнавічы.

Шарын
Вобласьць: Гомельская
Раён: Ельскі
Сельсавет: Рамязоўскі
Насельніцтва: 54 (2004)
Геаграфічныя каардынаты: 51°48′ пн. ш. 29°02′ у. д. / 51.8° пн. ш. 29.033° у. д. / 51.8; 29.033Каардынаты: 51°48′ пн. ш. 29°02′ у. д. / 51.8° пн. ш. 29.033° у. д. / 51.8; 29.033
Шарын на мапе Беларусі
Шарын
Шарын
Шарын

Гісторыя рэдагаваць

Упершыню Шарын згадваецца ў XVI ст. як вёска Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Шарын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут працавалі школа граматы, крама і 2 конскія млыны. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Каролінскай воласьці. У 1911 у ёй адкрылася школа.

Насельніцтва рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура рэдагаваць