Шаломічы

вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Шало́мічы[1]вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавету.

Шаломічы
трансьліт. Šalomičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Барычавіцкі
Насельніцтва: 28 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225726
СААТА: 1254812041
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°4′43″ пн. ш. 26°25′16″ у. д. / 52.07861° пн. ш. 26.42111° у. д. / 52.07861; 26.42111Каардынаты: 52°4′43″ пн. ш. 26°25′16″ у. д. / 52.07861° пн. ш. 26.42111° у. д. / 52.07861; 26.42111
Шаломічы на мапе Беларусі ±
Шаломічы
Шаломічы
Шаломічы
Шаломічы
Шаломічы
Шаломічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вёска належала шляхетнаму роду Шаламіцкіх (герб Гіпацэнтарыюс).

У 1572 годзе тут разьмяшчаўся двор Рыгора Шаламіцкі. У 1717 годзе ў Шаломічах і ў суседніх Лозічах жыў воін Самюэль Шаламіцкі. Акрамя Шаламіцкіх тут жылі прадстаўнікі шляхецкіх сем’яў Багатка, Колбаў, Бут-Гусаімаў, Лазіцкіх і іншых.

Да 70-годзьдзя паўстаньня Кастуся Каліноўскага ў вёсцы быў усталяваны помнік жыхарам, якія ўдзельнічалі ў паўстаньні: Антону Шаламіцкаму, Базылю і Шымону Калавурам. Да нашага часу помнік не захаваўся[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 28 жыхароў
  • 1999 год — 59 жыхароў
  • 1998 год — 67 жыхароў, 32 двары
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 226
  2. ^ «Echa Polesia» №1(37). — Brześć, 2013. — S. 24

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Шаломічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў