Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2015-12
Кніганошы — фэномэн летувіскай гісторыі XIX стагодзьдзя, кантрабандысты, якія ў час забароны летувіскага друку лацінскім альфабэтам у Расейскай імпэрыі (1864—1904), нелегальна прывозілі і распаўсюджвалі незаконныя лацінкавыя кнігі на летувіскай мове. Для выданьня забароненай летувіскай літаратуры выбіраліся друкарні, якія знаходзіліся ў геаграфічна блізкіх да памежжа мясцовасьцях. Большасьць літаратуры выдавалася і пастаўлялася ў летувіскамоўныя рэгіёны Расейскай імпэрыі з Усходняй Прусіі (Малой Летувы).
Афіцыйныя расейскія асобы змагаліся супраць кантрабанды забароненай літаратуры. Выкрытыя кніганошы караліся, каля паўсотні іх былі высланыя ў Сібір, сотні траплялі ў турмы і пастарункі ці былі выселеныя ў суседнія губэрні імпэрыі. Нягледзячы на гэта, паводле сучасных падлікаў, уладам удалося сканфіскаваць толькі каля 8—10% кантрабандных кніг.
(артыкул цалкам…)