Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2014-06
Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім 1381—1384 гадоў — першы эпізод барацьбы за ўладу паміж стрыечнымі братамі: вялікім князем літоўскім Ягайлам і князем Вітаўтам. Вайна пачалася пасьля падпісаньня Давыдзішкаўскай дамовы між Ягайлам і вялікім магістрам Тэўтонскага Ордэну Вінрыхам фон Кніпродэ. Дамова была накіраваная супраць дзядзькі Ягайлы Кейстута, бацькі Вітаўта.
Кейстут хутка авалодаў уладай у Літве, аднак падчас мірных перамоваў яны з сынам былі запалоненыя і перавезеныя ў Крэўскі замак. Праз тыдзень Кейстут сканаў, Вітаўт жа здолеў зьбегчы, пасьля чаго ён зьвярнуўся па падтрымку да тэўтонскіх рыцараў. Хоць уварваньне ў Літву аб’яднаных войскаў Вітаўта і крыжакоў скончылася няўдачай, з дапамогай Ордэну Вітаўту ўдалося замацавацца ў Жамойці. Ва ўмовах неабходнасьці нутранай стабільнасьці перад пачаткам перамоваў зь Вялікім Княствам Маскоўскім і Каралеўствам Польскім з нагоды хрышчэньня Літвы ён пайшоў на падпісаньне замірэньня зь Вітаўтам.
Вайна ня вырашыла супярэчнасьцяў, наступны этап дынастычнай барацьбы прыйшоўся на 1389—1392 гады і завяршыўся падпісаньнем Востраўскага пагадненьня. Ягайла прызнаў Вітаўта вялікім князем літоўскім, а той, у сваю чаргу, прызнаў Ягайлу вярхоўным сюзэрэнам Літвы.
(артыкул цалкам…)