Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2015-01
Ярамір Ягр (нарадзіўся 15 лютага 1972 году, Кладна, Чэхаславаччына) — чэскі хакейны правы нападнік, гулец клюбу Нацыянальнай хакейнай лігі «Флорыда Пантэрз». Самы прадуктыўны эўрапейскі гулец у НХЛ, лічыцца адным з найадметнейшых прафэсійных хакеістаў усіх часоў.
Гульнявую кар’еру пачаў на радзіме ў 1988 годзе, але ўжо ў 1990-м быў задрафтаваны пад 5-м нумарам клюбам «Пітсбург Пінгвінз» (адзіны з драфту 1990 року, хто дагэтуль працягвае кар’еру). Ягр выйграваў Кубак Стэнлі ў 1991 і 1992 сэзонах зь «Пінгвінамі», пяць разоў (чатыры разы запар) — трафэй Арта Роса, тройчы — узнагароду Лэстэра Пірсана і аднойчы — мэмарыяльны трафэй Гарта, прычым яшчэ чатыры разы станавіўся ягоным фіналістам.
Ярамір Ягр — уладальнік найбольшае колькасьці трафэяў Арта Роса сярод не-канадцаў. Таксама ён адзін з 26 гульцоў, якія складаюць «залатую хакейную тройку» як пераможца Кубку Стэнлі (1991, 1992), чэмпіянату сьвету (2005, 2010) і Алімпіяды (1998). У «залатую тройку», акрамя Ягра, уваходзіць яшчэ адзін чэскі хакеіст — Іржы Шлегр.
(артыкул цалкам…)