Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2011-05
Беларускі клясычны правапіс, або тарашкевіца — правапіс беларускай мовы (у шырэйшым сэнсе — моўная норма), заснаваны на літаратурнай норме сучаснай беларускай мовы і яе правілах да палітычнай рэформы беларускай артаграфіі 1933 году і пэўных акадэмічных прапановах 1930, 1933 і 1993 гадоў. Першы ўнармаваны правапіс беларускай мовы і традыцыйны беларускі правапіс у сучасным разуменьні.
Упершыню кадыфікаваны Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе, афіцыйна ўжываўся ў Беларусі да праведзенай савецкімі ўладамі русіфікатарскай рэформы 1933 году. Па 1933 годзе працягваў выкарыстоўвацца беларускімі навуковымі, культурнымі, грамадзкімі і палітычнымі арганізацыямі па-за межамі СССР. З аднаўленьнем незалежнасьці ў 1990 годзе вярнуўся і пашырыўся ў Беларусі.
(артыкул цалкам…)