Калі перакладаецца артыкул зь іншамоўнага разьдзела Вікіпэдыі ці іншага праекту Вікімэдыі, то патрэбнае выкананьне ўмоваў ліцэнзіі, на якой распаўсюджваецца артыкул. Гэты шаблён мусіць выкарыстоўвацца ў падобных выпадках.

Ужываньне

Зьмясьціце на старонцы абмеркаваньня наступны код:

{{Пераклад|код мовы|загаловак старонкі|oldid}}

Замяніце наступныя словы:

  • код мовы — кодам мовы разьдзелу, зь якога паходзіць артыкул (напрыклад, en для ангельскай Вікіпэдыі).
  • загаловак старонкі — назвай артыкула ў разьдзеле крыніцы.
  • oldid — ідэнтыфікатарам вэрсіі (глядзіце Вікіпэдыя:Сталая спасылка).

Прыклад

Артыкул Камніны (трапэзундзкая лінія), зьяўляецца перакладам артыкула зь беларускай Вікіпэдыі школьным правапісам Дынастыя Вялікіх Комнінаў:

{{Пераклад|1=be|2=Дынастыя Вялікіх Комнінаў}}

Той жа артыкул, толькі з пазначэньнем вэрсіі — oldid=192187: {{Пераклад|1=be|2=Дынастыя Вялікіх Комнінаў|3=192187}}

Ліцэнзія

Калі выкарыстоўваецца вэрсія артыкула, створаная да 15 чэрвеня 2009 году (глядзіце Вікіпэдыя:Аўтарскія правы), то тэкст распаўсюджваецца не на цяперашняй CC-BY-SA, а на папярэдняй GNU FDL, якая цяпер выкарыстоўваецца ў мэтах сумяшчальнасьці. Для гэтага трэба любым чынам пазначыць чацьверты парамэтар: {{Пераклад|1=langcode|2=назва артыкула|4=666}}

У выніку ў тэксьце шаблёну будзе зьмененая ліцэнзія: з CC-BY-SA на GNU FDL.