Камніны (трапэзундзкая лінія)
Вялікія Камніны́ — галіна бізантыйскага арыстакратычнага роду Камніноў, дынастыя імпэратараў Трапэзундзкае імпэрыі (1204—1461), што ўтварылася пасьля распаду Бізантыйскае імпэрыі ў 1204.
Дынастыя заснаваная Аляксеем I Вялікім Комнінам. Вялікія Комніны былі нашчадкамі трэцяга сына Аляксея I Комніна сэбастакратара Ісака, знаходзіліся ў блізкім сваяцтве з грузінскай царскай дынастыяй Баграцідаў. Вылучаліся схільнасьцю да авантурызму, мецяжам і змовам. Сын Ісака нават прыняў іслам. Амаль усе імпэратары гэтай дынастыі былі няўдалымі валадарамі, і больш ці менш паслухмяна ішлі палітычнымі ўмовамі, не спрабуючы іх зьмяніць. Іх асабістыя якасьці не былі выразнымі й яркіх гістарычных асобаў у гэтай дынастыі не было.
У часы Людовіка XVI капітан францускага войска Дэмэтрыюс Комнінус сьцьвярджаў сваё паходжаньне ад Нічыпара, аднаго зь дзяцей апошняга імпэратара Давыда, якога быццам пашкадаваў Мэхмэд. Комнінус атрымаў каралеўскі патэнт (1782), у якім яго прэтэнзіі пацьверджваліся, але пазьней лічылася, што крытыкі яны не вытрымліваюць. Быццам сапраўдныя дакумэнты, якімі Комнінус пацьверджваў свае прэтэнзіі, выдаваліся ім асобнай кнігай у Амстэрдаме (1784). Нашчадкі Комнінуса былі жывыя яшчэ ў сяр. 19 ст.
Дынастыя была амаль невядомай у Эўропе да выхаду працы праф. Фальмэраера «Гісторыя імпэрыяў Трапэзунду»; паведамленьні Дзю Канжа і Гібана былі моцна памылковымі празь недахоп крыніцаў. У аснову працы Фальмэраера ляглі знойдзеныя ім у Аенэцыі грэцкія «Хроніка імпэратарскага палаца ў Трапэзундзе» Панарэта (жыў у часы Аляксея III Іаана) і праца Вісарыёна аб Трапэзундзе.
Радавод
рэдагавацьМануіл (да 1152-пасьля 1185), асьлеплены й зьняволены ў 1185; ж. — Русудан Грузінская, д. Георгія ІІІ, цара Грузіі
- Аляксей I Мэгас (1182—1222), трапэзундзкі імпэратар ад 1205; ж. — Тэадора Аксухіна
- Ян I Мэгас (?-1238), трапэзундзкі імпэратар
- Іанік, зьняволены ў манастыры
- Мануіл І (1218—1263), трапэзундзкі імпэратар; ж. — 1) каля 1235 Ганна Ксыляое; 2) Русадані Ібэрйская, д. Георгія IV, цара Грузіі; 3) Ірэна Сырыкайна
- Андронік II (1236—1266), трапэзундзкі імпэратар ад 1263
- Георгіяс, трапэзундзкі імпэратар 1266—1280, пасьля зьвергнуты
- Ян II (1262/1263-1297), ж. — 1282 Еўдакія Паляйлёгіна (?-1301/1302)
- Аляксей II (1283—1330), трапэзундзкі імпэратар ад 1297, ж. — 1300 Джыяджак, дачка Бэхі Жаквэлі аты, бэга Самацхэ
- Андронік III (?-1332), трапэзундзкі імпэратар ад 1330, забіты
- Базыль (?-1340), трапэзундзкі імпэратар ад 1332, атручаны; ж. — 1) 1335 Ірэна Паляйлёгіна, трапэзундзкая імпэратрыца 1340—1341; 2) (бігамна) Ірэна з Трапэзунду, маці ягоных дзяцей
- Аляксей Мэгас (1337-каля 1349)
- Аляксей III (1338/1339-20 сакавіка 1390, Трапэзунд), трапэзундзкі імпэратар ад 1349; ж. — (каля 28 верасьня 1351 Царква сьв. Яўгена ў Трапэзундзе) Тэадора Кантакузін (?-да чэрвеня 1400)
- Базыль Мэгас (верасень 1358—1377)
- Мануіл III (16 лістапада 1364-5 сакавіка 1417), трапэзундзкі імпэратар 1390—1416; ж. — 1) Гульхан (Еўдакія) Грузінская (?-2 траўня 1395), д. Давыда IX Грузінскага; 2) 1395 Ганна Філянтрапэна
- Аляксей IV (?-1429), трапэзундзкі імпэратар ад 1417, забіты; ж. — 1395 Тэадора Кантакузін (?-1426)
- Ян IV (?-1460), трапэзундзкі імпэратар 1429—1459, плаціў даніну Мэхмэду II; ж. — 1) 1425/1426 N Грузінская (?-да 1438), д. Аляксандра І Вялікага, цара Грузіі; 2) да 1438 турчанка
- Тэадора Мэгале (?-пасьля 1478), м. — Узун Хасан хан Акеюнлу
- Скантарыёс Мэгас (?-1454/1459), ж. — 1437 Марыя Гатылюсія, ад 1461 у гарэме Мэхмэда II
- Давыд (?-1 лістапада 1463, Канстантынопаль), трапэзундзкі імпэратар 1459—1461, абезгалоўлены разам зь 7 зь 9 дзяцей; ж. — 1) 1429 Марыя, дачка князя Аляксей Гатыйскага; 2) да 1447 Гелена Кантакузін
- Базыль (?-1 лістапада 1463, Канстантынопаль), абезгалоўлены
- Мануіл (?-1 лістапада 1463, Канстантынопаль), абезгалоўлены
- Георгіяс (?-1 лістапада 1463, Канстантынопаль), абезгалоўлены
- Ганна Мэгале (1447-пасьля 1463), м. — 1462 Заган Пая
- дачка, м. — Мамія дэ Гуры з Грузіі
- Марыя Мэгале (?-1439), памерла ад чумы, м. — Ян VIII Палеалёг (1392—1448), бізантыйскі імпэратар
- Тэадора Мэгале, м. — каля 1422 Асман-бэг Кара Ілук, хан Акаюнлу
- Валенса (Еўдакія), м. — 1413 Ніколё Крыспа (1392—1450), лёрд Сырасу
- Ян IV (?-1460), трапэзундзкі імпэратар 1429—1459, плаціў даніну Мэхмэду II; ж. — 1) 1425/1426 N Грузінская (?-да 1438), д. Аляксандра І Вялікага, цара Грузіі; 2) да 1438 турчанка
- Аляксей IV (?-1429), трапэзундзкі імпэратар ад 1417, забіты; ж. — 1395 Тэадора Кантакузін (?-1426)
- Эўдакія Мэгале, м. — 1) 8 кастрычніка 1379 Таджэдзін (?-1386), эмір Лімніі; 2) сэрб Канстацін Драгаш
- Марыя Мэгале, м. — Сулейман-бэг, эмір Халібіі
- дачка, м.- Мутахартэн, эмір Эрзынджана
- Ганна Мэгале (6 красавіка 1357-пасьля 1406), м. — чэрвень 1367 Баграт V Грузінскі (?-1393)
- Андронік Мэгас (незаконны; 1355—1376), скінуты зь вежы
- Ян Мэгас (незаконны)
- Марыя Мэгале (1328—1408), м. — 1352 Фагрэдзьдзін Кутлугбэг, хан Аккаюнлу
- Тэадора Мэгале, м. — пасьля 29 жніўня 1358 Гадж-Амар, эмір Халібіі
- Міхал Азахутл, забіты сваім братам Андронікам у 1330
- Георгі Ахпуг, забіты сваім братам Андронікам у 1330
- Ганна Анахутлу (?-1342), манахіня, імпэратрыца Трапэзунду ад 1341, задушаная
- Еўдакія, м. — Адыль-бэг ібн Якуб Кандарыдэ
- Міхал (1285-пасьля 1355), трапэзундзкі імпэратар 1344—1349, ж. — ?, дачка Канстанціна Акрапаліта
- Аляксей II (1283—1330), трапэзундзкі імпэратар ад 1297, ж. — 1300 Джыяджак, дачка Бэхі Жаквэлі аты, бэга Самацхэ
- Тэадора Мэгале (?-пасьля 1285), манахіня, трапэзундзкая імпэратрыца 1284—1285
- Тэадора (?-пасьля 1280), м.- 1277 цар Дэмэтрэ II Грузінскі (?-12 сакавіка 1289)
- дачка, м. — Андронік I Гід, трапэзундзкі імпэратар 1222—1235
- Ян I Мэгас (?-1238), трапэзундзкі імпэратар
- Давыд (1184—1214), уладар Гераклеі й Пафлягоніі