Вікіпэдыя:Сталая спасылка
Сталая спасылка — спасылка, пад якой заўсёды будзе даступная канкрэтная вэрсія старонкі. Кожная вэрсія старонкі ў Вікіпэдыі мае ўласны ідэнтыфікатар (анг. oldid), празь які даступны зьмест старонкі. Каб даведацца пра нумар вэрсіі, трэба націснуць Сталая спасылка ў сэкцыі «Інструмэнты» навігацыйнай панэлі ў левай частцы старонкі. Гэтая спасылка амаль ідэнтычна звычайнай спасылцы на старонку ў Вікіпэдыі за выняткам дадатковага парамэтру oldid. Яго значэньне і ёсьць нумар вэрсіі.
Прыклады выкарыстаньня
рэдагавацьСталая спасылка можа выкарыстоўвацца падчас цытаваньня матэрыяляў, калі трэба адлюстраваць выгляд артыкула ў дакладны прамежак часу. Спасылку на вэрсію, напрыклад, тыднёвай даўнасьці можна атрымаць на старонцы Гісторыя, якую мае кожны артыкул.
Сталыя спасылкі можна выкарыстоўваць, каб даведацца пра нумар вэрсіі, які можа спатрэбіцца для шаблёну {{Пераклад}} падчас пазначэньня крыніцы.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |