Чэслаў Найдзюк
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Найдзюк.
Чэ́слаў Найдзюк (28 жніўня 1915, в. Бойдаты Ваўкавыскага павету — 28 сакавіка 1995, Пасадэн, Каліфорнія, ЗША) — беларускі грамадзкі дзяяч.
Чэслаў Найдзюк | |
Дата нараджэньня | 28 жніўня 1915 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 сакавіка 1995 (79 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Сябра ў | Беларускі студэнцкі саюз |
Біяграфія
рэдагавацьБрат Язэпа Найдзюка.
Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі (1927—1935). Скончыў юрыдычны факультэт Унівэрсытэту Стэфана Баторыя (1940), чалец Беларускага студэнцкага саюзу ў Вільні. Паводле палітычных перакананьняў быў хадэкам.
У час Другой сусьветнай вайны старшыня акруговага міравога суду ў Вялейцы.[1]
У 1949 годзе эміграваў у ЗША, арганізоўваў беларускае жыцьцё ў Каліфорніі, супрацоўнічаў з газэтай «Беларус».
Жанаты зь Юзэфай Брэчкай[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Язэп Малецкі Пад знакам Пагоні. Успаміны. — Таронта: "Пагоня", 1976. — С. 149, 151. — 712 с.
- ^ Згадкі // Беларускі Рэзыстанс 1 / 2005 г.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |