Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Найдзюк.

Юзэ́фа Найдзю́к (Брэчка) (1 лютага 1927, в. Мазуркі, Ляхавіцкі павет — 19 лістапада 2004, Пасадэна, ЗША) — беларуская грамадзка-палітычная дзяячка.

Біяграфія рэдагаваць

Падчас вайны начылася ў Баранавіцкай сярэдняй гандлёва-адміністрацыйнай школе, была актывісткай СБМ. Летам 1944 году зьехала зь Беларусі на эміграцыю. У 1944—1945 гадах служыла ў беларускім батальёне парашутыстаў «Дальвіц» у Нямеччыне і Чэхаславаччыне. Летам 1945 перабралася з савецкай зоны акупацыі на Захад. Спачатку жыла ў Заходняй Нямеччыне, дзе скончыла беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе, была актыўная ў скаўтынгу, у беларускім грамадзкім жыцьці. Дапамагала ў адміністрацыі газэты «Бацькаўшчына» й часапісу «Наперад!». Працавала ў тэхнічным аддзеле радыё «Вызваленьне». Брала актыўны ўдзел у беларускім культурным жыцьці[1].

У верасьні 1956 — у ЗША, выйшла замуж за брата Язэпа Найдзюка Чэслава, нарадзіла дзьвюх дачок: Ядзю, Карнэлю — і сына Віктара.

Да апошніх дзён сачыла за падзеямі на Беларусі, на свае грошы падпісвала беларускія школы на незалежныя выданьні.

Пахавана каля мужа на могільніку Forest Lawn Cemetery, Hollywood Hills, Пасадэна, Каліфорнія.

Дадатковыя зьвесткі рэдагаваць

Яшчэ пры жыцьці пра яе хадзіла шмат легендаў. У адной беларускай кніжцы, не называючы прозьвішча, аўтар распавядаў, як яна, радыстка дэсантнай групы, была параненая, але здолела вярнуцца з БССР на Захад. Аднак яна сама сьцьвярджала, што не была на Беларусі ад лета 1944 г., і ніколі не ляцела туды з дэсантам. Праўда, яна ведала многіх з тых дэсантнікаў (хлопцаў і дзяўчатаў), што вярнуліся ў Беларусь, каб змагацца за яе незалежнасьць[2].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць