Чэрас
Возера
Чэрас
Чэрас |
Чэрас — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 6 км на паўночны ўсход ад Мёраў, каля вёскі Сушкі. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёраў.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Мёрыца. Плошча Чэрасу складае 0,99 км². Найбольшая глыбіня возера — 12,8 м. Даўжыня возера — 3,29 км, найбольшая шырыня — 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі — 7,74 км. Аб’ём вады ў возеры складае 6 млн м³, плошча вадазбору возера — 7 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 2—4 м, разараныя, у пэўных месцах пакрытыя хмызьняком.
Берагі возера пяшчаныя, месцамі знаходзяцца пад валунамі.
Вадаём зарастае прыбярэжнай расьліннасьцю да глыбіні 1,5 м.
Возера злучанае пратокай з Грэцкім возерам. Па берагах Чэрас мае некалькі крыніц.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1