Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 году (адборачны турнір)

Адборачныя спаборніцтвы чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году, фінальны турнір якога адбыўся ў Нямеччыне, праводзіліся зь верасьня 2003 году па лістапад 2005 году. Усяго ў адборы прынялі ўдзел 197 камандаў, падзеленых на 6 геаграфічных зон. Каманда Нямеччыны як гаспадыня чэмпіянату аўтаматычна кваліфікавалася ў фінальны турнір.

Эўропа (УЭФА) рэдагаваць

Асноўны артыкул: Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 году (адборачны турнір, Эўропа)

Удзельнічала 51 каманда, зь іх у фінальны турнір выйшлі 13:

Каманды Ўкраіны й Чэхіі як асобныя дзяржавы ўпершыню прабіліся ў фінальны турнір чэмпіянату сьвету. Неспадзеўкай стала тое, што адбор не змаглі мінуць такія каманды, як Грэцыя (Чэмпіён Эўропы 2004) і Турэччына (бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету 2002 году).

Азія (АКФ) рэдагаваць

Асноўны артыкул: Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 году (адборачны турнір, Азія)

Удзельнічала 39 камандаў, зь іх 4 вышлі напроста ў фінальны турнір, каманда Бахрэйну ўдзельнічала ў міжкантынэнтальных стыкавых матчах.

Афрыка (КАФ) рэдагаваць

Асноўны артыкул: Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 году (адборачны турнір, Афрыка)

Удзельнічала 51 каманда, зь іх 5 выйшла ў фінальны турнір.

Вынікі спаборніцтва ў Афрыканскай зоне для шматлікіх сталі нечаканымі. З 5 камандаў, якія выйшлі, 4 каманды прабіліся ў фінальны турнір чэмпіянату сьвету ўпершыню — Ангола, Гана, Кот д’Івуар, Тога. Шматлікія кіроўныя афрыканскія зборныя, такія як Камэрун, Нігерыя, Сэнэгал мінуць адборачны турнір не змаглі.

Паўночная Амэрыка (КОНКАКАФ) рэдагаваць

Асноўны артыкул: Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 году (адборачны турнір, Паўночная Амэрыка)

Удзельнічала 34 каманды, зь іх 3 вышлі ў фінальны турнір напроста, каманда Трынідаду і Табага празь міжкантынэнтальныя стыкавыя матчы.

Паўднёвая Амэрыка (КОНМЭБОЛ) рэдагаваць

Асноўны артыкул: Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 году (адборачны турнір, Паўднёвая Амэрыка)

Удзельнічала 10 камандаў, зь іх 4 вышлі напроста, а каманда Ўругваю ўдзельнічала ў міжкантынэнтальных стыкавых матчах.

Акіянія (АКФ) рэдагаваць

Асноўны артыкул: Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 году (адборачны турнір, Акіянія)

Удзельнічала 10 камандаў, пераможца турніру зборная Аўстраліі прабілася празь міжкантынэнтальныя стыкавыя матчы.

Стыкавыя матчы Азія — Паўночная Амэрыка рэдагаваць

Па адной камандзе з зон АФК і КОНКАКАФ гулялі паміж сабой два матчы: хатні й у гасьцях. Пераможца выйшаў у фінальны турнір.

12 лістапада 2005
Трынідад і Табага   1:1   Бахрэйн Порт-оф-Спэйн
Бэрчэл, 76’ Іса, 72’
16 лістапада 2005
Бахрэйн   0:1   Трынідад і Табага Рыфа
Лоўрэнс, 49’

Стыкавыя матчы Паўднёвая Амэрыка — Акіянія рэдагаваць

Па адной камандзе з зон КОНМЭБОЛ і АФК гулялі паміж сабой два матчы: хатні й у гасьцях. Пераможца выйшаў у фінальны турнір.

12 лістапада 2005
Уругвай   1:0   Аўстралія Мантэвідэо
Дарыё Радрыгес, 37’
16 лістапада 2005
Аўстралія   1:0   Уругвай Сыднэй
Брэшыяна, 35’
  Пэнальці  
4:2

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць