Чырвоны Бераг (Чачэрскі раён)

былы пасёлак у Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Чырво́ны Бе́раг[1] — пасёлак у Беларусі, на рацэ Сож. Уваходзіць у склад Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 171 чал. (2004). Знаходзіцца за 3 км на паўночны ўсход ад места Чачэрск, за 40 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 68 км ад Гомелю.

Чырвоны Бераг
Першыя згадкі: 1920-я
Вобласьць: Гомельская
Раён: Чачэрскі
Насельніцтва: 171 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2339
Геаграфічныя каардынаты: 52°56′18″ пн. ш. 30°57′21″ у. д. / 52.93833° пн. ш. 30.95583° у. д. / 52.93833; 30.95583Каардынаты: 52°56′18″ пн. ш. 30°57′21″ у. д. / 52.93833° пн. ш. 30.95583° у. д. / 52.93833; 30.95583
Чырвоны Бераг на мапе Беларусі
Чырвоны Бераг
Чырвоны Бераг
Чырвоны Бераг

На захадзе мяжуе з Чачэрскім біялягічным заказьнікам. На ўсходзе разьмешчана радовішча пяску (14 млн м³).

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваны ў пачатку 1920-х на былых абшарніцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Дзейнічала Краснабярэскае лясьніцтва. 4 жыхары загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Разьмяшчаліся лясная гаспадарка, пачатковая школа, клюб.

Насельніцтва

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура

рэдагаваць