Чырвоная панда (Ailurus fulgens) — від клясы сысуноў атрада драпежных. Насяляе горныя лясы на ўсходзе Гімалаяў і паўднёвым захадзе Кітая. Галоўным чынам харчуецца бамбукам, хаця спажывае таксама карані, садавіну, яйкі і дробных яшчарак.

Чырвоная панда
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадДрапежныя (Carnivora)
ПадатрадСабакападобныя (Caniformia)
СямействаAiluridae
РодAilurus
ВідЧырвоная панда
Бінамінальная намэнклятура
Ailurus fulgens
F. G. Cuvier, 1825
Арэал

Зьнешні выгляд

рэдагаваць

Даўжыня галавы і цела 50–64 см, даўжыня хваста 28–50 см; вага 3–6 кг. Шэрсьць глыбокага чырвона-карычневага колеру на сьпіне і чорнага на нагах; ёсьць шчыльны падшэрстак, які забясьпечвае цяпло. Твар круглявы і пераважна белы з чырванавата-карычневымі "слязнымі сьлядамі". Хвост доўгі, пухнаты, паласаты. Падэшвы лап пакрыты густымі белымі валасамі для забесьпячэньня цяпла[1].

  1. ^ Ailurus fulgens (анг.). ARKive.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Heath T., Platnick J. (2008) Ailurus fulgens (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 06.12.2020 г.
  • Glatston A., Wei F., Than Zaw, Sherpa A. (2015) Ailurus fulgens (анг.). The IUCN Red List of Threatened Species. Праверана 06.12.2020 г.
  • Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 313, 314. — 750 с. (анг.)