Чырвоная Горка (Гомельская вобласьць)
Чырвоная Горка — пасёлак у Беларусі, на рацэ Дняпро. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 5 чал. (2004). Знаходзіцца за 4 км на поўнач ад места Жлобін, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Малевічы (лінія Бабруйск — Жлобін), за 181 км ад Гомелю.
Чырвоная Горка | |
Першыя згадкі: | XX ст. |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Луцкі |
Насельніцтва: | 5 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | (0) 2334 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°58′00″ пн. ш. 30°01′33″ у. д. / 52.966667° пн. ш. 30.02583° у. д.Каардынаты: 52°58′00″ пн. ш. 30°01′33″ у. д. / 52.966667° пн. ш. 30.02583° у. д. |
Чырвоная Горка на мапе Беларусі Чырвоная Горка |
На поўдні і захадзе мяжуе зь лесам.
Гісторыя
рэдагавацьВыяўленае археолягамі гарадзішча раньняга жалезнага веку (VI стагодзьдзе да н. э. — II стагодзьдзе н. э., за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі), якое вядомае пад мясцовымі назвамі Гарадок і Круча, сьведчыць пра засяленьне гэтых месцаў з першабытнаабшчыннага часу. Сучасны пасёлак заснаваны напачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1909 годзе сяліба, 74 дзесяціны зямлі, у Луцкай воласьці Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні.
У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас, працавала цагельня. У часе Вялікай Айчыннай вайны 6 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе дапаможнай гаспадаркі раённага Вытворчага аб’яднаньня «Сельгасхімія» (цэнтар — вёска Лукі).
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1909 — 4 двары, 31 жыхар; 1925 — 11 двароў; 1959 — 50 жыхароў (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 4 гаспадаркі, 5 жыхароў[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
- Дубіцкая, Н. М. Помнікі ранняга жалезнага веку на тэрыторыі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Раскопкі гарадзішчаў Гарадок, Чырвоная Горка // Шацілкаўскія чытанні: зборнік навуковых артыкулаў / Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей; уклад.: Т. В. Маслюкоў. — Выпуск 2. — Светлагорск, 2011. — С. 4—9.