Злодзін

вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Чырвонабярэжжа»)

Зло́дзін1964 году — Чырво́набярэ́жжа[1][2][3][4][5][6], Краснабярэ́жжа[7]) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Убарць, на аўтамабільнай дарозе ЛельчыцыМазыр (Р36), за 14 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцы, за 50 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Злодзін уваходзіць у склад Асмаленіцкага сельсавету, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ударнае».

Злодзін
Першыя згадкі: 1650
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Сельсавет: Асмаленіцкі
Вышыня: 130 м н. у. м.
Насельніцтва: 448 (2000)
Колькасьць двароў: 168
Тэлефонны код: +375 2356
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°52′43.8″ пн. ш. 28°26′42.8″ у. д. / 51.878833° пн. ш. 28.445222° у. д. / 51.878833; 28.445222Каардынаты: 51°52′43.8″ пн. ш. 28°26′42.8″ у. д. / 51.878833° пн. ш. 28.445222° у. д. / 51.878833; 28.445222
Злодзін на мапе Беларусі
Злодзін
Злодзін
Злодзін

Гісторыя

рэдагаваць

Вядомы з 1650 году.

У ліпені 1943 году нямецкія захопнікі загубілі 55 жыхароў.

У 1964 годзе Злодзін перайменаваны ў Чырвонабярэжжа.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1778 год — 27 двароў
  • 1838 год — 86 жыхароў
  • 1909 год — 44 двары, каля 300 жыхароў
  • 1917 год — 72 двары, 388 жыхароў
  • 1940 год — 96 двароў, 485 жыхароў
  • 1998 год — 165 двароў, 435 жыхароў
  • 2000 год — 168 двароў, 448 жыхароў

Інфраструктура

рэдагаваць

Лесапільня. Базавая школа, клюб, бібліятэка, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, сталовая, 2 крамы.

  1. ^ Атлас Рэспублікі Беларусь. Вучэбны дапаможнік для 9 класа агульнаадукацыйнай школы. Другое выданне. Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь, 2000. ISBN 985-6494-03-6 Старонка 44
  2. ^ Рэспубліка Беларусь. Маштаб 1:400 000. Карта складзена і падрыхтавана да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай Камітэта геадэзіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у 1994 г., выпраўлена Дзяржаўным прадпрыемствам «Мінская друкарская фабрыка» Камітэта дзяржаўных знакаў пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь у 1998 г. Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь, 1999
  3. ^ Атлас. Геаграфія Беларусі. Вучэбнае выданне. Дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў. Атлас спраектаваны, складзены і падрыхтаваны да друку: РУП «Белкартаграфія», РУП «Мінская друкарская фабрыка», геаграфічным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 2007. ISBN 978-985-508-012-2 Старонка 56
  4. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. Старонка 39
  5. ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 Старонка 346
  6. ^ Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2 Старонка 231
  7. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць