Чарта́еў (па-польску: Czartajew, па-падляску: Čartájev) — вёска ў Сямятыцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Сямятычы.

Чартаеў
польск. Czartajew
Чартаеў
Першыя згадкі: 1434
Былая назва: Чартаева
Мясцовая назва: Čartajev
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямятыцкі
Гміна: Сямятычы
Насельніцтва: 707 чал. (2011)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-300
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°28′0″ пн. ш. 22°50′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 22.83333° у. д. / 52.46667; 22.83333Каардынаты: 52°28′0″ пн. ш. 22°50′0″ у. д. / 52.46667° пн. ш. 22.83333° у. д. / 52.46667; 22.83333
Чартаеў на мапе Польшчы
Чартаеў
Чартаеў
Чартаеў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Побач зь вёскай праходзіць краёвая дарога 19.

Насельніцтва

рэдагаваць

Жыхары вёскі ў большасьці палякі і каталікі (парафія Ўзьнясеньня Крыжа Панскага на месцы[2]). Меншая частка насяленьня — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам (маладое пакаленьне ўжо палянізавалася), праваслаўныя (прыход сьвятых Пятра і Паўла ў Сямятычах[3]).

Гісторыя

рэдагаваць
 
Касьцёл Узьнясеньня Крыжа Панскага (1987 г.).

Паводле некаторых зьвесткаў Чартаевічы былі нададыня вялікім князям Жыгімонтам Кейстутовічам Міколе Насуце з Міжрэчча. Каля 1473 г. Чартаевам валодаў Пашка Струміла, заснавальнік роду Кішкаў[2]. Пасьля фальварак зь вёскай прыналежаў м. ін. Міколе Кішку, ваяводзе падляскаму. Каля 1580 г. Чартаеў быў арандаваны ад Кішкаў Ленартам Клапатоўскім. У гэты час мужыкі зь вёскі працавалі на 18 валоках зямлі, але яшчэ не адраблялі паншчыны, толькі дастаўлялі чынш. Каля 1662 г. Чартаеў прайшоў у рукі дарагічынскага старасты Зьбігнева Ацалінскага, які пасьля шлюбу з Ганнай Ірыковіч набыў права да суседняга маёнтку ў Бацікі. З гэтага часу Бацікі і Чартаеў ажно да 19 ст. былі ў руках аднаго ўладальніка. Чартаеў быў цэнтрам майнтку, які абхопліваў м. ін. вёскі Верамейкі, Ляхоўка, Старыя Сыпні, Таргавіск і Грыцькі. Цяцерскія, якія валодалі Чартаевам амаль ўсё 19 ст., у 1901 г. прадалі маёнтак Густаву Ваўку, якога сын Станіслаў валодаў ім да 1939 г[4]. У міжваенны пэрыяд Чартаеў прыналежаў да гміны Сямятычы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 398 жыхароў у вёсцы (316 каталікоў і 82 праваслаўных, 353 палякаў і 45 беларусаў) ды 119 жыхароў у фальварку (91 каталікоў і 28 праваслаўных, 104 палякаў і 15 беларусаў)[5]. Пасьля 1921 г. у маёнтку паўстала новая сядзіба Чартаеў Падлясны, якая хутка стала цэнтрам самастойнага маёнтку, у якім пражываў да канца нямецкай акупацыі Станіцлаў Воўк[6]. У 1987 г. была тут пабудаваная капліца, пры якой у 1995 г. быў заснаваны невялікі кляштар. З 2002 г. капліца стала парафіяльным касьцёлам самастойнай чартаеўскай парафіі[2].

  1. ^ Wieś Czartajew - informacje podstawowe (пол.) Polska w liczbach Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  2. ^ а б в CZARTAJEW – Parafia Podwyższenia Krzyża Świętego (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  3. ^ Parafia Prawosławna pw. śww. App. Piotra i Pawła w Siemiatyczach (пол.) Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  4. ^ Ewa Bończak-Kucharczyk, Józef Maroszek Czartajew (пол.) Historyczne kompozycje ogrodowe i parkowe wschodniej Polski Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 27 (пол.) Праверана 13 ліпеня 2016 г.
  6. ^ Ewa Bończak-Kucharczyk, Józef Maroszek Czartajew Podleśny (пол.) Historyczne kompozycje ogrodowe i parkowe wschodniej Polski Праверана 13 ліпеня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць