Чарніца (прыток Будавесьці)

рака ў Беларусі

Чарніца — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Будавесьці (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 152 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.

Рака
Чарніца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Празарокаў
Вусьце Будавесьць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 24 км

Асноўныя прытокі — Чорны ручай (правы) і Сучанка (левы). На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Сіроцін.

Пачынаецца на ўскраіне мястэчка Шуміліна, упадае ў Будавесьць за 0,5 км на ўсход ад вёскі Сідараўшчыны. Вадазбор у межах Полацкай нізіны. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае[1].

  1. ^ Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 5: Стаўраструм ― Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. С. 322.

Літаратура

рэдагаваць