Будавесьць
рака ў Беларусі
Будаве́сьць, у верхняй плыні Будавіца — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Обалі (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 284 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Будавесьць | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Лоўжы |
Вусьце | Обаль |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 23 км |
Плошча басэйну | 284 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Асноўныя прытокі — Чарніца (правы) і Баброўка (левы).
Пачынаецца за 1,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лоўжы і цячэ ўсходняй ускраінай Полацкай нізіны. Упадае ў Обаль каля вёскі Плігаўкаў 2. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку на працягу 19 км[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 75.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1