Чарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)
Чарнаба́еўка (па-ўкраінску: Чорнобаївка) — вёска ў Хэрсонскім раёне Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны. Цэнтар Чарнабаеўскай сельскай грамады. На ўскраіне знаходзіцца Міжнародны аэрапорт Хэрсон.
Чарнабаеўка | |||||
укр. Чорнобаївка | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1780-ыя | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Хэрсонская | ||||
Вышыня: | 35 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 75 024 чал. (2017)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 5547 | ||||
Паштовыя індэксы: | 73000—73480 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°42′2″ пн. ш. 32°32′52″ у. д. / 46.70056° пн. ш. 32.54778° у. д.Каардынаты: 46°42′2″ пн. ш. 32°32′52″ у. д. / 46.70056° пн. ш. 32.54778° у. д. | ||||
Чарнабаеўка | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Геаграфія
рэдагавацьЧарнабаеўка разьмешчана на поўдні Ўкраіны ў межах стэпавай зоны на Прычарнаморскай нізіне Ўсходне-Эўрапейскай раўніны. Населены пункт знаходзіцца за 10 км ад абласнога цэнтру. На паўночнай ускраіне вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Чарнабаеўка на лініі Хэрсон — Мікалаеў. Праз Чарнабаеўку праходзіць аўтадарога E58 Растоў-на-Доне — Адэса.
Гісторыя
рэдагавацьРазьмешчана на трасе Хэрсон — Мікалаеў. Паўстала ў выніку зьліцьця двух населеных пунктаў: Чарнабаеўскіх і Гусакоўскіх хутароў, якія разьмяшчаліся з супрацьлеглых бакоў гэтай трасы. Непасрэдна мяжуе з абласным цэнтрам — Хэрсонам, зьяўляючыся, у некаторым родзе, яго прадмесьцем. Адна з найбуйнейшых па колькасьці вёсак ва Ўкраіне, якая перавышае па гэтым паказчыку і па плошчы шмат гарадоў і пасёлкаў. Насельніцтва па перапісу 2001 году складала 9275 чалавек.
Да 2020 году ўваходзіла ў склад Белазэрскага раёну.
У 2022 годзе пачынаючы з 24 лютага пад Чарнабаеўкай адбываюцца зацятыя баі з расейскім войскам.
Мясцовая рада
рэдагаваць75024, Хэрсонская вобл., Хэрсонскі р-н, в. Чарнабаеўка, вул. Кастрычніцая 44.
Насельніцтва
рэдагавацьСтанам на 2011 год у Чарнабаеўцы пражывала 9275 чалавек[2]. Роднымі мовамі назвалі:
Мова | Колькасьць чалавек | Адсотак |
---|---|---|
Украінская | 8505 | 91,70 % |
Расейская | 680 | 7,33 % |
Беларуская | 35 | 0,38 % |
Малдаўская | 21 | 0,23 % |
Армянская | 7 | 0,08 % |
Цыганская | 5 | 0,05 % |
Польская | 2 | 0,02 % |
Баўгарская | 1 | 0,01 % |
Іншыя | 19 | 0,20 % |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 року». — Київ, Державна служба статистики України, 2017 zip (укр.)
- ^ Офіційний портал Верховної Ради України Праверана 2020-10-21 г.