Бакашыйныя чарапахі

Бакашыйныя чарапахі (Pieurodira) — падатрад паўзуноў. Падатрад аб’ядноўвае 2 сямействы: зьмеяшыйныя чарапахі (Chelidae) і пэлямэдузавыя (Pelomedusidae), 13 родаў, каля 50 відаў.

Бакашыйныя чарапахі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПаўзуны
АтрадЧарапахі
ПадатрадБакашыйныя чарапахі
Бінамінальная намэнклятура
Pleurodira

Даўжыня панцыру 30—77 см, шыя доўгая, могуць выгінаць яе ўбок і закладваць пад панцыр. Ногі пераважна пляскатыя, на пальцах плавальныя перапонкі. Пашыраны ў прэсных водах Паўднёвай Амэрыкі, Афрыкі, Аўстраліі, астравоў Мадагаскару і Новай Гвінэі. Кормяцца дробнымі рыбамі. Мяса і яйкі некаторых відаў выкарыстоўваюць у ежу.