Брэндзі

алькагольны дыстілят зь віна

Брэндзі (нід. Brandeгарэлы) — моцны сьпіртовы напой, атрыманы перагонкай віна (каньяк) або пладова-ягаднага сока (буха, кальвадос). Набывае цёмнае адценьне ад вытрымкі ў драўлянай бочцы і дамешку карамэлі. Мацунак складае 35—60% аб’ёмных.

Выкарыстаньне рэдагаваць

Вытрыманы ў бочцы брэндзі цёмнага адценьня ўжываецца як самайстойны напой пасьля ежы. Таньнейшы брэндзі з дамешкам карамэлі звычайна служыць складнікам кактэйляў («мотакалыска»(en)) і падлівы для бліноў, дэсэрту і смажанага мяса. Таксама выкарыстоўваецца для прыгатаваньня цыбулевага супа, каляднага пудынга і торта.

Гатункі рэдагаваць

  • Вельмі асаблівы (ВА; 3 зоркі). Вытрыманы ў бочцы прынамсі 2 гады.
  • Вельмі высакаякасны стары сьветлы (ВВСС; запасны, 5 зорак). Вытрыманы ў бочцы прынамсі 4 гады.
  • Асабліва стары (АС; «Напалеон»). Вытрыманы ў бочцы прынамсі 6 гадоў.
  • Пазаўзроставы. Вытрыманы ў бочцы прынамсі 10 гадоў.

Беларусь рэдагаваць

У 2011 г. у Беларусі вырабілі 218 тыс. дэкалітраў брэндзі з выкарыстаньнем сыравіны з Азэрбайджану, Армэніі («Арарат»(en)), Грузіі, Малдовы і Ўкраіны. Рэнтабэльнасьць продажаў склала 120%[1].

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Брэндзісховішча мультымэдыйных матэрыялаў