Шэр (сьпявачка)
Шэ́рылін Саркіся́н Лап’е́р Бо́на О́лмэн (па-ангельску: Cherilyn Sarkissian LaPiere Bono Allman; нар. 20 траўня 1946 году, Эль-Сэнтра, Каліфорнія), вядомая пад псэўданімам Шэр (па-ангельску: Cher) — амэрыканская поп-сьпявачка армянскага паходжаньня, аўтарка песень, акторка, рэжысэрка, тэлевядоўца. Адметная сваім сьпеўным контральтам і працяглай шасьцідзесяцігадовай кар’ерай.
Шэр | |
Шэрылін Саркісян | |
Дата нараджэньня | 20 траўня 1946 (78 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Эль-Сэнтра, Каліфорнія, ЗША |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявачка, кампазытарка, рэжысэрка, прадусарка |
Гады дзейнасьці | 1963 — дагэтуль |
Псэўданімы | Cher[1], Bonnie Joe Mason[2], Cheryl LaPiere[2], Cherilyn Sarkisan La Piere[2], Cher Bono[2] і Bono Allman[2] |
Сябра ў | Sonny & Cher[d], Allman and Woman[d] і Chorra[d] |
Жанры | |
Вакал | кантральта[d] |
Інструмэнты | вакал |
Псэўданімы | Cher[1], Bonnie Joe Mason[2], Cheryl LaPiere[2], Cherilyn Sarkisan La Piere[2], Cher Bono[2] і Bono Allman[2] |
Гурты | Sonny & Cher |
Супрацоўніцтва |
|
Лэйблы |
|
Бацька | John Sarkisian[d] |
Маці | Джорджыя Гольт[d] |
Дзеці | Элайджа Блю Олмэн[d] і Чэз Бона[d] |
Узнагароды | прайм-таймавая прэмія «Эмі»[d] (2003)
Залатая пальмавая галіна (1985) Hasty Pudding Woman of the Year[d] (1985) прэмія «Авангард»[d] (1998) Golden Globe Award for Best Television Series – Musical or Comedy[d] (1974) Прэмія «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю — камедыя ці мюзікл[d] (1988) Заля славы рок-н-ролу (2024) |
Сайт | cher.com |
Подпіс | |
Займела папулярнасьць у 1965 року ў складзе фолк-рокавага дуэту з уласным мужам дзякуючы песьні „I Got You Babe“, якая ўзначаліла гіт-парады ЗША і Вялікабрытаніі. Адначасна ў 1966 року Шэр пачала сольную кар’еру. У 1970-я пачала весьці тэлевізійныя перадачы. За гэты час стала артысткай, якая мае найбольшую колькасьць 1-ых месцаў у гіт-парадах ЗША.
У 1975 року разьвяліся з Соні Бона.
У 1982 року дэбютавала ў Брадўэйскай пастанове „Come Back to the Five and Dime, Jimmy Dean, Jimmy Dean“ ды зьнялася ў ейнай экранізацыі. Працягнула здымкі яшчэ ў некалькіх фільмах і атрымала прэмію Акадэміі найлепшай акторцы за ролю ў фільме „Зачараваныя Месяцам“ (1987). Пасьля зноў зьвярнулася да музычнай кар’еры і запісала рокавыя альбомы Cher (1987), Heart of Stone (1989), Love Hurts (1991). Альбом танцавальнага попу Believe зноў вывеў сьпявачку на першае месца па продажах у Вялікабрытаніі і прынёс ёй узнагароду Billboard за аднайменны самотнік.
Шэр уваходзіць у сьпіс найпрадаванейшых музычных выканаўцаў — колькасьць ейных прададзеных альбомаў перавышае 100 мільёнаў асобнікаў. Ляўрэатка прэміяў „Грэмі“, „Эмі“, Акадэміі, трох Залатых Глёбусаў, прэміі Канскага кінафэстывалю, „Іконы Billboard“, Цэнтру Кенэдзі і Рады мадэльераў Амэрыкі. Адзіная артыстка, музыка якой займала першыя месцы ў гіт-парадах Billboard на працягу шасьці дзесяцігодзьдзяў (ад 1960-х да 2010-х).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьБацька Шэрылін — Джон Саркісян — кіроўца грузавіка армянскага паходжаньня; маці — Джорджыя Голт — акторка і мадэлька[3][4][5][6]. Бацькі разьвяліся, калі дзяўчынцы было дзесяць месяцаў[5]. Пазьней маці выйшла за актора Джона Саўтгола[7]; гэтая сям’я распалася, калі Шэр было 9[8]. Маці яшчэ некалькі разоў выходзіла замуж і пераяжджала па ўсёй краіне.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://www.timeandleisure.co.uk/things-to-do/review-the-cher-show-new-wimbledon-theatre/
- ^ а б в г д е ё ж з і Cher // Discogs (анг.) — 2000.
- ^ Furdyk, Brent (31 сьнежня 2017) Cher Refuses To Apologize For ‘Half-Breed’ After Twitter War Fuelled By Trump’s Diversity Coalition Appointee (анг.). Entertainment Tonight Canada. Праверана 2 красавіка 2021 г.
- ^ Bego 2001. С. 11.
- ^ а б Berman 2001. С. 17.
- ^ Susan Cheever. In a Broken Land // People : часопіс. — 17 траўня 1993.
- ^ Berman 2001. С. 17—18.
- ^ Berman 2001. С. 18.
Літаратура
рэдагаваць- Bego, Mark Cher: If You Believe. — Taylor Trade Publications, 2001. — ISBN 0-8154-1153-7
- Berman, Connie Cher. — Infobase Publishing, 2001. — ISBN 978-0-7910-5907-4
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Шэр (анг.) на сайце IMDb