Цюбяце́йка (па-башкірску: түбәтәй, па-казаску: төбетей, тақия, па-кыргыску: тебетей, па-чачэнску: пяс, па-татарску: түбәтәй, па-туркмэнску: tahýa, па-азэрбайджанску: araxçın/арахчын) — мужчынскі або жаночы галаўны ўбор цюрскіх народаў; у расейскую мову слова «тюбетейка» прыйшло ад татарскага/башкірскага слова «түбәтәй», які азначае круглую шапачку.

Казаская цюбяцейка
Кіргіскі мужчынскі галаўны ўбор убор «цебяцей»
Кіргіская ваўняная шапачка «топу»
Таджыцкая і ўзбэцкая «топі»
Паштовая марка Расеі, 2010 год

Існуюць цюбяцейкі як цыліндра-канічнага крою, так і чатырёхклінныя. Традыцыйна цюбяцейкі насілі як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасьці ў Цэнтральнай Азіі (тэрыторыя сучасных Казахстану, Таджыкістану, Туркмэністану, Узбэкістану), Крыму, у расейскім Паволжы і Перадуральлі (Башкартастан і Татарстан). У Кіргізіі пад словам тебетей разумеюць аточаную прыгожым футрам зімовую мужчынскую шапку, а лёгкія бясполыя шапачкі называюць топу (па-кыргыску: топу, па-ўзбэцку: do'ppi/дўппи, па-ўйгурску: доппа/دوپپا, па-таджыцку: тўппӣ (паўноч.дяял.), тоққӣ (паўдн.дыял.)).

Вялікай папулярнасьцю цюбяцейка карысталася напрыканцы 1940-х і ў 1950-я гады ў СССР. Тады яе насілі многія, асабліва дзеці, незалежна ад нацыянальнае прыналежнасьці, па вяртаньні з эвакуацыі зь сярэднеазіяцкіх рэспублік.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць