Зураб Цэрэтэлі

грузінскі маляр, скульптар, архітэктар
(Перанакіравана з «Цэрэтэлі Зураб Канстантынавіч»)

Зура́б Канстанцінавіч Цэрэтэлі (па-грузінску: ზურაბ წერეთელი; нар. 4 студзеня 1934, Тыфлыс, ЗРФСР) — расейскі мастак і скульптар грузінскага паходжаньня, народны мастак СССР і Расейскае Фэдэрацыі, народны мастак Грузінскае ССР, Герой Сацыялістычнае Працы, ляўрэат Ленінскае прэміі, ляўрэат Дзяржаўных прэміяў СССР і Расейскае Фэдэрацыі, ляўрэат прэміі Пікаса, прэзыдэнт Расейскае акадэміі мастацтваў, дырэктар Маскоўскага музэю сучаснага мастацтва, кавалер ордэну Ганаровага легіёну Францыі, Ганаровага Крыжа «Камбатан валянтэр» Асацыяцыі вэтэранаў францускага супору, афіцэр Ордэну мастацтваў і літаратуры (Францыя), узнагароджаны ордэнамі: «Дружбы народаў» (Расея) і «За заслугі перад Айчынай» І, ІІ, III ступеней (Расея), мэдалём «Вэрмэй» (вышэйшая узнагарода Парыжу за ўнёсак у культуру і містацтва), ордэнам Габрыелы Містраль (Чылі), мэдалём Пікаса (вышэйшая ўзнагарода ЮНЭСКО), кавалер ордэну Бэрнарда О’Гігінса ўраду Чылі. Пачэсны грамадзянін Тбілісі (2002).

Зураб Цэрэтэлі
Дата нараджэньня 4 студзеня 1934(1934-01-04)[1][2][3] (90 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак маляр, скульптар, архітэктар, палітык
Навуковая сфэра скульптура
Гады дзейнасьці 2016[4]
Сябра ў Саюз маляроў СССР[d], Каралеўская акадэмія прыгожых мастацтваў Сан-Фернанда[d], Грамадзкая палата РФ першага скліканьня[d], Грамадская палата Расійскай Федэрацыі другога склікання (2008—2010)[d], Грамадская палата Расійскай Федэрацыі трэцяга склікання (2010—2012)[d] і Грамадская палата Расійскай Федэрацыі чацвёртага склікання (2012—2015)[d]
Жанры скульптура
Узнагароды
Сайт tsereteli.ru
zurabtsereteli.com (анг.)

Біяграфія

рэдагаваць

Зураб Цэрэтэлі нарадзіўся 4 студзня 1934 року ў Тбілісі ў грузінскай сям'і. Ягоны бацька Канстанцін Георгіевіч (1903—2002) вядомы ў Грузіі як інжынэр-будаўнік, паходзіў з старадаўняга грузінскага княскага роду Цэрэтэлі. Маці — Тамара Сямёнаўна Ніжарадзэ (1910—1991), таксама прадстаўніца княскага роду. Заўважны ўплыў на Зураба-юнака зрабіў брат ягонай маці жывапісец Георгі Ніжарадзэ. У будынку, дзе хлопчык праводзіў значную частку свайго жыцьця, стала бывалі грузінскія мастакі, такія як Давід Какабадзэ, Сяргей Кабуладзэ, Уча Джапарыдзэ ды багата іншых. Яны сталі для юнака першымі настаўнікамі.

Зураб Цэрэтэлі скончыў жывапісны факультэт Тбіліскай акадэміі мастацтва, працаваў у Інстытуце гісторыі, археалёгіі ды этнаграфіі Акадэміі навук Грузіі. У 1964 року навучаўся ў Францыі, дзе зносіўся з выдатнымі мастакамі Паблё Пікаса і Маркам Шагалам.

З канца 1960-х рокаў пачаў актыўна працаваць у вобласьці манумэнтальнага мастацтва. З 1997 року ёсьць прэзыдэнтам Расейскай акадэміі мастацтваў. У 2003 року за асаблівыя заслугі Зурабу Цэрэтэлі было нададзенае расейскае грамадзянства.

Творчасьць

рэдагаваць
  • Помнік Пятру I (Масква);
  • Храм Хрыста Збавіцеля (Масква);
  • Манумэнт «Гісторыя Грузіі» (Грузія);
  • Манумэнт «Сяброўства навякі» (Грузія);
  • Манумэнт «Дабро перамагае Зло» (ЗША);
  • Бронзавая скульптура «Нараджэньне новага чалавека» (Францыя, Гішпанія);

Грамадзкая дзейнасьць

рэдагаваць

У сакавіку 2014 року Міністэрства культуры Расейсакай Фэдэрацыі паведаміла, што скульптар разам з іншымі расейскімі культурнымы дзеячами падпісаў ліст у падтрымку пазыцыі прэзыдэнта Расеі наконт расейскае вайсковае інтэрвенцыі ва Ўкраіну. Аднак пазьней ягоны памочнік Сяргей Шагулашвілі заявіў у інтэрвію грузінскаму інфармагенцтву «Інтэрпрэсньюс» ды тэлеканалу «Руставі-2», што:

Пан Цэрэтэлі не ўмешваўся й не ўмешваецца ў палітыку. Ніколі й нідзе. Ён аніразу не падпісваў ніякіх палітычных дакумэнтаў. І пад гэтым лістом ён не падпісваўся… Міністэрства культуры РФ увяло Зураба Цэрэтэлі ў сьпіс падпісантаў не пытаючыся.

  1. ^ Церетели Зураб Константинович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ Zurab Cereteli // Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  3. ^ Ezerskaya N. Zurab Tsereteli // Tsereteli, Zurab (анг.) // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T086432
  4. ^ https://www.thebravedame.com/tbilisi-chronicle-georgia/

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць