Цыгань
Цыга́нь[1] — вёска ў Ляхавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Цыгань уваходзіць у склад Ганчароўскага сельсавету.
Цыгань | |
трансьліт. Cyhań | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Ляхавіцкі |
Сельсавет: | Ганчароўскі |
Насельніцтва: | 61 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1633 |
Паштовы індэкс: | 225395 |
СААТА: | 1250807076 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°53′1″ пн. ш. 26°13′21″ у. д. / 52.88361° пн. ш. 26.2225° у. д.Каардынаты: 52°53′1″ пн. ш. 26°13′21″ у. д. / 52.88361° пн. ш. 26.2225° у. д. |
± Цыгань |
Гісторыя
рэдагавацьНапрыканцы 18 сатагодьдзя Цыгань — уласнасьць каталіцкай царквы ў Навагрудзкім ваяводзтве. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі, у Нясьвіжскім, з 1796 году у Слуцкім паветах Менскай губэрні.
У 1844 годзе Цыгань — вёска фальварку Берасьневічы ў складзе маёнтку Савейкі, уладаньне Валерыі Рдултоўскай, 26 двароў, 184 жыхары. У 1870 годзе вёска маёнтку Берасьневічы, уласнасьць памешчыка Навіцкага. 132 рэвіскія душы. У 1897 годзе вёска ў Мядзьведзіцкай воласьці, 50 двароў, 439 жыхароў, хлебазапасны магазын, шынок.
У 1905 годзе сяляне аказалі ўзброены супраціў прадстаўнікам улады, якія пры разьмежаваньні зямель абаранялі інтарэсы памешчыка. Выступл сялян было падаўлена з дапамогай паліцыі і салдат. У 1909 годзе тут 64 двары, 484 жыхары.
Падчас Першай сусьветнай вайны знаходзілася на лініі фронту.
З 1921 годзе вёска ў складзе Польшчы, у Мядзьведзіцкай гміне Баранавіцкага павету Наваградзкага ваяводзтва, 67 двароў, 356 жыхароў.
Пасьля 17 верасьцня 1939 году у складзе БССР, з 15.1.1940 году ў Ляхавіцкім раёне Баранавіцкай вобласьці. З 12.10.1940 г. цэнтар Цыганскага с/с. У 1940 г. было 113 двароў, 664 жыхары, працавалі ўрачэбны ўчастак, ветраны млын, выканкам сельсавета разьмяшчаўся ў прыватным будынку.
З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй.
У 1949 годзе створаны калгас «Малады Бальшавік».
З 8.1.1954 г. у Берасьцейскай вобласьці, з 16.7.1954 г. у Мініцкім, з 4.6.1979 г. у Ганчароўскім с/с. У 1959 годзе ў вёсцы было 725 жыхароў, у 1970 г. — 595 жыхароў. У 2002 г. — 66 двароў, 120 жыхароў, у складзе камунальнага ўнітарнага с.-г. прадпрыемства «Ганчароўскі» (цэнтар — в. Ганчары). Працавала бібліятэка, крама.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1970 год — 595 жыхароў
- 1999 год — 149 чалавек
- 2002 год — 120 жыхароў, 66 двароў
- 2010 год — 61 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 205