Алімпія Любляна
«Алі́мпія» (па-славенску: Olimpija) — славенскі футбольны клюб з гораду Любляны. Заснаваны ў 2005 годзе.
Алімпія Любляна | |
Заснаваны | 2005 |
---|---|
Горад | Любляна, Славенія |
Стадыён |
Стожыцэ Умяшчальнасьць: 16 038 |
Прэзыдэнт | Мілан Мандарыч[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2023—2024 | 3 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы nkolimpija.si (слав.) |
3-разовы чэмпіён Славеніі (2016, 2018, 2023), 4-разовы уладальнік Кубка Славеніі (2018, 2019, 2021, 2023).
Гісторыя
рэдагавацьКлюб быў заснаваны 2 сакавіка 2005 году пад назвай «Бэжыград». Па стварэньні каманда ўзяла ўдзел у пятым дывізіёне чэмпіянату Славеніі і даволі хутка прасоўвалася па лігах вышэй. Сэзон 2009—2010 гадоў «Алімпія» ўжо пачынала галоўным дывізіёне Першай лізе айчыннага першынства. Да ўдзел у эліце быў запрошаны новы трэнэр Бранка Облак, а таксама кантракты былі складзеныя з шэрагам новых гульцоў. Тым ня менш, пачатак сэзону склаўся для клюбу няўдала. Пасьля паразы ад «Марыбора» 8 жніўня 2009 году Облак быў звольнены, а ягоную пасаду часова заняў Сафэт Гаджыч. З трэнэрам Робэртам Пэўнікам «Алімпія» фінішавала на чацьвертым радку. У 2010 годзе клюб дэбютаваў у Лізе Эўропы матчамі супраць басьнійскага клюбу «Шырокі Брыег». Пазьней паводле зьвестак нямецкай тэлекампаніяй ARD гульні мелі дамоўлены характар[2][3][4]. УЭФА афіцыйна праводзіла расьсьледваньне матчаў, то бок вядома што тры гульцы «Алімпіі» знаходзіліся пад сьледзтвам[5]. Праз год «Алімпія» зноўку брала ўдзел у Лізе Эўропы і гэтым разам у двубоі перамагла «Шырокі Брыег» у першым раўндзе. Каманда спынілася на трэцім раўндзе, дзе была выбіта венскай «Аўстрыяй». Пасьля сямі гадоў у Першай лізе люблянцы сталі чэмпіёнамі краіны. Свой другі тытул чэмпіёнаў «Алімпія» здабыла ў сэзоне 2017—2018 гадоў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.transfermarkt.com/nk-olimpija-ljubljana/mitarbeiterhistorie/verein/4772
- ^ «Neue Spielmanipulationen in Europa League». Sportschau.
- ^ «Dogovorjen izid na tekmi Olimpija – Široki?». 24ur.com
- ^ «ARD: Namešten meč Olimpija — Široki». b92.net
- ^ «Pod preiskavo Uefe trije iz Olimpije». Žurnal24.