Цешын

места ў Польшчы

Це́шын (па-польску: Cieszyn, па-чэску: Těšín, па-нямецку: Teschen) — горад на поўдні Польшчы, на мяжы з Чэхіяй, цэнтар Цяшынскага павету Сылескага ваяводзтва. Мае статус гарадзкой гміны. Плошча — 28,69 км². Насельніцтва на 2017 год — 34 876 чал. Разьмешчаны на правым беразе ракі Ользы, якая аддзяляе яго ад чэскага гораду Чэскі-Цешын. Да 1920 году польская і чэская часткі складалі адзін горад Цешын.

Цешын
польск. Cieszyn
Герб Цешына Сьцяг Цешына
Дата заснаваньня: 1155
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Сылескае
Павет: Цяшынскі
Плошча:
  • 28,69 км²
Вышыня: 378.5 м н. у. м.
Насельніцтва: 34 876 чал. (2017)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 33
Паштовы індэкс: 43-400
Нумарны знак: SCI
Геаграфічныя каардынаты: 49°45′0″ пн. ш. 18°38′0″ у. д. / 49.75° пн. ш. 18.63333° у. д. / 49.75; 18.63333Каардынаты: 49°45′0″ пн. ш. 18°38′0″ у. д. / 49.75° пн. ш. 18.63333° у. д. / 49.75; 18.63333
Цешын на мапе Польшчы
Цешын
Цешын
Цешын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.um.cieszyn.pl/

Гісторыя

рэдагаваць

У ліпені 1920 году на міжнароднай канфэрэнцыі ў Спа (Бэльгія) было прынята рашэнне аб падзеле Цешынскай Сылезіі паміж Польшчай і Чэхаславакіяй. Частка гораду на левым беразе ракі Олшэ, якая адышла Чэхаславакіі, стала звацца Чэскі-Цешын, а частка гораду на правым беразе, што адышла Польшчы, стала звацца Цешын.

Ураджэнцы і жыхары

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць