Церабуты (археалягічныя помнікі)
Славутасьць | |
Церабуты
| |
Краіна | |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Церабуты — археалягічныя помнікі: гарадзішча і 2 могільнікі дрыгавічаў X—XIII стст. каля в. Церабуты Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.
Гарадзішча
рэдагавацьАпісаньне
рэдагавацьМясцовая назва — Гарадок. На паўночнай ускраіне вёскі, на правым беразе р. Сьвіслач. Пляцоўка круглая, дыямэтар каля 80 м, вышыня над забалочанай поймай р. Сьвіслач 7-8 м. З паўночна-заходняга, заходняга і паўночна-заходняга бакоў умацавана валамі вышынёй 1-1,5 м, ровам 5 м. У агалёных прасочаны культурны пласт больш за 0,6 м.
Дасьледаваьнні
рэдагавацьВядома з 1924 году. Абсьледавалі ў 1965 годзе Л. Д. Побаль, у 1985 г. — Тацьцяна Бубенька. Знойдзена ляпная гладкасьценная і штрыхаваная кераміка. Адносіцца да культуры штрыхаванай керамікі.
Матэрыялы абсьледаваньня захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Курганны могільнік — 1
рэдагавацьАпісаньне
рэдагавацьМясцовая назва — Францускія магілы. За 1 км на захад ад вёскі, у месцы ўпадзеньня Талька у р. Сьвіслач, у лесе. Налічвае 2 насыпы дыямэтрам 6 і 10 м, вышынёю 0,8 і 2 м.
Абсьледавалі ў 1965 годзе Л. Д. Побаль, у 1985 г. — Тацьцяна Бубенька. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік — 2
рэдагавацьАпісаньне
рэдагавацьЗа 2,5 — 3 км на поўдзень ад вёскі, ва ўрочышчы Курганьне, на правым беразе р. Сьвіслач. Налічвае 13 насыпаў. Вышыня курганоў 1,1 — 2 м, дыямэтар 6 — 12 м.
Дасьледаваньні
рэдагавацьВядома з 1924 г. Абсьледавалі ў 1965 годзе Л. Д. Побаль, у 1985 г. — Тацьцяна Бубенька. Раскопкі не праводзіліся.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакумэнтальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9