Царква Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (Мокрае)

Славутасьць
Царква Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла
Краіна Беларусь
Вёска Мокрае
Каардынаты 52°39′7″ пн. ш. 24°25′11″ у. д. / 52.65194° пн. ш. 24.41972° у. д. / 52.65194; 24.41972Каардынаты: 52°39′7″ пн. ш. 24°25′11″ у. д. / 52.65194° пн. ш. 24.41972° у. д. / 52.65194; 24.41972
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Берасьцейская 
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль рэтраспэктыўна-рускі
Дата заснаваньня 1873
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Царква Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла на мапе Беларусі
Царква Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла
Царква Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла
Царква Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла
Царква Сьвятых апосталаў Пятра й Паўла на Вікісховішчы

Царква́ сьвяты́х апо́сталаў Пятра́ й Па́ўла — праваслаўная царква ў вёсцы Мокрае Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Помнік архітэктуры рэтраспэктыўна-рускага стылю, ахоўваецца дзяржавай.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Асьвечаная 3 чэрвеня 1873 року сьвятаром пружанскага дабрачыньня Мікалаем Жуковічам у імя Сьвятых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла.

Архітэктура

рэдагаваць

Храм мае прадольна-восевую кампазыцыю, якая ўключае ў сябе званіцу, трапэзную, асноўны аб’ём і апсыду. Званіца трохярусная з цыбулінавай галавой на васьмігранным барабане. На даху асноўнага аб’ёму такі самы васьмігранны барабан з цыбулепадобным купалам.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000627

  Царква Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (Мокрае)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў