Царква Сьвятога Збавіцеля (Гюмры)

Славутасьць
Царква Сьвятога Збавіцеля
Краіна Армэнія
Месцазнаходжаньне Гюмры[1]
Каардынаты 40°47′3″ пн. ш. 43°50′29″ у. д. / 40.78417° пн. ш. 43.84139° у. д. / 40.78417; 43.84139Каардынаты: 40°47′3″ пн. ш. 43°50′29″ у. д. / 40.78417° пн. ш. 43.84139° у. д. / 40.78417; 43.84139
Канфэсія Армянская апостальская царква
Эпархія Шырацкая эпархія[d] 
Архітэктурны стыль армянская архітэктура[d]
Аўтар праекту Тадэос Андыкян[d]
Дата заснаваньня 1860
Статус помнік культурнай спадчыны Армэніі[d][1]
Царква Сьвятога Збавіцеля на мапе Армэніі
Царква Сьвятога Збавіцеля
Царква Сьвятога Збавіцеля
Царква Сьвятога Збавіцеля
Царква Сьвятога Збавіцеля на Вікісховішчы

Царква́ Сьвято́га Збаві́целя (па-армянску: Սուրբ Ամենափրկիչ Եկեղեցի) — праваслаўная царква ХІХ стагодзьдзя, што месьціцца ў Гюмры, Армэнія. Яна займае паўднёвы бок плошчы Вардананцу ў цэнтры гораду. Храм быў пабудаваны паміж 1858 і 1872 гадамі і асьвечаны ў 1873 годзе.

Гісторыя

рэдагаваць

На працягу 1850-х гадоў у цэнтры гораду былі пабудаваныя Армянская каталіцкая царква і Грэцкая праваслаўная царква. Адчуваючы абразу праз гэты факт, прыхільнікі Армянскай апостальскай царквы, якія складалі большасьць насельніцтва Гюмры, вырашылі пабудаваць сваю царкву наўпрост паміж двума існуючымі будынкамі згаданых цэркваў. На задуму архітэктараў, будынак царквы павінен быць большым і значна імпазантным. Будаўніцтва пачалося ў 1858 годзе на чале з архітэктарам Тадэосам Андыкянам, які быў вядомым майстарам сваёй справы. Царква была завершаныя ў 1872 годзе і асьвечаная на наступны год пасьля. Будаўніцтва было выкананае за кошт ахвяраваньняў насельніцтва гораду і дзякуючы сям’і Дрампянаў.

Царква перажыла землятрус 1926 году. У пачатку 1930-х гадох яна была канфіскаваная савецкім урадам, а званіца была зьнішчаная ў 1932 годзе. Пазьней у 1964 годзе званіцу аднавілі, аднак за савецкім часам будынак выкарыстоўваўся ў якасьці музэю, а потым як канцэртная заля клясычнае музыкі. У наступны буйны землятрус 1988 году царква была сур’ёзна пашкоджана і прайшла працэс рэканструкцыі, які пачаўся ў 2002 годзе. Фасад будынку быў скончаны ў 2014 годзе.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць