Царква Сьвятога Духа (Талін)
Славутасьць | |
Царква Сьвятога Духа
Püha Vaimu kirik | |
Краіна | Эстонія |
Места | Талін |
Каардынаты | 59°26′17″ пн. ш. 24°44′45″ у. д. / 59.43806° пн. ш. 24.74583° у. д.Каардынаты: 59°26′17″ пн. ш. 24°44′45″ у. д. / 59.43806° пн. ш. 24.74583° у. д. |
Канфэсія | лютаранства |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | готыка |
Дата заснаваньня | пачатак XIII стагодзьдзя |
Будаваньне | ???—XIV стагодзьдзе |
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Царква Сьвятога Духа | |
Царква Сьвятога Духа на Вікісховішчы |
Царква́ Сьвято́га Ду́ха (па-эстонску: Pühavaimu kirik) — лютаранская царква, якая знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Таліну, побач з ратушай. Найменшая сярэднявечная царква Таліну[1], помнік сярэднявечнай архітэктуры.
Мінуўшчына
рэдагавацьПершапачатковы будынак быў закладзены на пачатку XIII стагодзьдзя. Да нашага часу дайшоў двухнэфавы будынак, узьведзены ў XIV стагодзьдзі. Пабудова разам з васьміграннай кансольнай вежай была скончаная, імаверна, да 1380 року[2].
У 1630-я гатычны шпіль вежы быў заменены ківерам у стылі паўночнага Адраджэньня, падобным да ківеру суседняе ратушы. Да нядаўнае пары на вежы царквы знаходзіўся найстарэйшы звон у Таліне, адліты ў 1433 року[2] (раскалоўся падчас пажару ў 2003 року[3]). У 1688 дададзены флюгер, створаны Д. Хюбэнэрам.
З царквой зьвязаная памяць пра двух пастараў XVI стагодзьдзя, якія ўнесьлі значны ўнёсак у культуру Эстоніі:
- Ёган Коэл, перакладнік катэхізісу на эстонскую мову
- Бальтазар Русаў, аўтар «Хронікі Лівонскай правінцыі(et)»
Цяпер належыць Эстонскай эвангельска-лютаранскай царкве.
Архітэктура
рэдагавацьДвухнэфавы прастакутны ў пляне будынак. Унутраная прастора падзеленая на дзьве часткі цэнтральнай лініяй слупоў.
У заходняй частцы будынку — стройная васьмігранная кансольная вежа ў стылі Тэўтонскага ордэну.
На паўночным фасадзе знаходзіцца разьбяны гадзіньнік у барокавым стылі, створаны ў 1684 Крыстыянам Акерманам.
Інтэр’ер
рэдагавацьПростыя крыжовыя скляпеньні ўнутранае прасторы абапіраюцца на чатыры квадратныя слупы. Алтарная частка разьмешчаная асымэтрычна, зьяўляючыся працягам паўночнага нэфу.
- сярэднявечны гатычны разны алтар з выявай сашэсьця Сьвятога Духа (1483)
- рэнэсансная катэдра (1597)
- люстры і бра ў стылі Адраджэньня і барока
- маляўнічыя эпітафіі ў барокавым стылі
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Ев.-лютеранская церковь Святого Духа в Таллине (рас.) Храмы вандроўнікаў Праверана 4 лістапада 2012 г.
- ^ а б Церковь Святого духа (рас.) Таллин — справочник-путеводитель Праверана 4 лістапада 2012 г.
- ^ Церковь Святого Духа: фото, описание, координаты (рас.) ВОтпуск.ru Праверана 4 лістапада 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЦарква Сьвятога Духа (Талін) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Аб’ект рэестру культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Эстонія, шыфр 1196 |