Царква Праабражэньня Гасподняга (Насілава)

Царква
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга, пабудаваная ў 1765 году.
Царква Праабражэньня Гасподняга, пабудаваная ў 1765 году.
Краіна Беларусь
Вёска Насілава
Каардынаты 54°18.50′15″ пн. ш. 26°46.42′21″ у. д. / 54.3125° пн. ш. 26.7795° у. д. / 54.3125; 26.7795Каардынаты: 54°18.50′15″ пн. ш. 26°46.42′21″ у. д. / 54.3125° пн. ш. 26.7795° у. д. / 54.3125; 26.7795
Канфэсія уніяцтваправаслаўе
Эпархія Віленская эпархія 
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль клясыцызм
Дата заснаваньня 1765
Дата пабудовы 1765 год
Стан страчана
Царква Праабражэньня Гасподняга на мапе Беларусі
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга на Вікісховішчы
Гэты артыкул — пра Царкву Праабражэньня Гасподняга ў Насілаве, заснаваную ў 1765 г. Пра сучасную Царкву Праабражэньня Гасподняга ў Насілаве глядзіце артыкул «Царква Праабражэньня Гасподняга 2001 году (Насілава)»

Царква Праабражэньня Гасподняга ў Насілава — колішні ўніяцкі храм у Насілаве, заснаваны ў 1765 годзе, разбураны пасьля 1914 году. Знаходзілася недалёка ад вясковых могілак.

Гісторыя

рэдагаваць

Ляговічы, якія ў XVIII ст. валодалі Насілавам, у 1765 году пабудавалі ў мястэчку ўніяцкую[1] Праабражэнскую царкву. Да 1838 року царква была ўніяцкай. З захопам Расейскай імпэрыі тэрыторіі былога Вялікага Княства Літоўскага, асабліва з 30-х гг. XIX ст., пачынаецца татальная русіфікацыя беларусаў. Небясьпечнай перашкодай на шляху расеізацыі беларусаў зьяўлялася менавіта Ўніяцкая царква, якая вылучала іх сярод палякаў і расейцаў. Грэка-каталікі складалі каля 80% беларускіх хрысьціянаў[2], не выключэньнем было і Насілава. Яшчэ за кіраваньнем Кацярыны II у праваслаўе расейскага ўзору прымусова перавялі блізу паўмільёна беларусаў. Адначасна ішла апрацоўка грэцка-каталіцкіх герархаў, частка якіх у выніку перайшла на службу царызму. Уводзілася расейскую мову ў духоўных сэмінарыях і царкоўных справаздачах. Сьвятары атрымалі загад спраўляць набажэнства паводле службоўнікаў, прысланых з Масквы. З уніяцкіх сьвятыняў выкідалі бакавыя алтары, ламалі арганы. Нязгодных судзілі як царкоўных і дзяржаўных злачынцаў[3]. У 1838 годзе Насілаўская ўніяцкая Царква Праабражэньня Гасподняга была гвалтоўна перароблена ў праваслаўную. Пратэстуючы супраць гэтай пастановы, частка ўніятаў перашла ў каталіцтва. Новая праваслаўная царква адносілася да Віленскай япархіі.

Падчас ці пасьля Першай сусьветнай вайны, Насілаўская царква была страчана.

  1. ^ Greek Catholic Church. Nosilovo (Vileĭka)
  2. ^ Паноў С. В. Матэрыялы па гісторыі Беларусі; пад навук. рэд. М. С. Сташкевіча, Г. Я. Галенчанкі. — Мн.: «Аверсэв», 2003. С. 140.
  3. ^ 94. Як вуніяты вярнуліся ў праваслаўе?(недаступная спасылка) // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць