Царква Покрыва Багародзіцы (Мікалаева)
Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы
| |
Царква Покрыва Багародзіцы, будоўля 1924—1926 гг.
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мікалаева |
Каардынаты | 53°49′54.22″ пн. ш. 25°54′26.44″ у. д. / 53.8317278° пн. ш. 25.9073444° у. д.Каардынаты: 53°49′54.22″ пн. ш. 25°54′26.44″ у. д. / 53.8317278° пн. ш. 25.9073444° у. д. |
Царква Покрыва Багародзіцы |
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі першай паловы XX стагодзьдзя ў Мікалаеве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі, збудаваны ў стылістыцы мураўёвак другой паловы XIX ст.
Гісторыя
рэдагавацьНовую драўляную царкву ў Мікалаеве збудавалі ў 1924—1928 годзе на месцы царквы XIX ст.
Архітэктура
рэдагавацьПрыклад выкарыстаньня ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы стылістыкі эклектычнай царкоўнай архітэктуры, якую ўлады Расейскай імпэрыі насаджалі ў межах палітыкі маскалізацыі колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Гэта крыжова-купальны храм. У кампазыцыі дамінуе цэнтральны высокі кубападобны аб’ём, 4-гранны шацёр якога завяршаецца купалам-цыбулінай на цыліндрычным барабане. Купалам-цыбулінай таксамка завяршаецца чацьверыковая званіца, надбудаваная над 2-схільным дахам прастакутнага бабінца. Бакавыя прыдзелы з самастойнымі ўваходамі і 5-гранная апсыда завяршаюцца паўвальмавымі дахамі. Фасады маюць гарызантальную шалёўку, вуглы зрубаў — вэртыкальную абшыўку дошкамі. Галоўны ўваходны праём і строеныя аконныя праёмы прыдзелаў дэкаруюцца накладнымі кілепадобнымі і роўнымі ліштвамі.
Унутраная прастора асьвятляецца невялікімі падшатровымі квадратнымі аконнымі праёмамі. У інтэр'еры захоўваецца абраз «Покрыва Багародзіцы» ў ківоце з пазалотай[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.