Хімі́чная кінэ́тыка, кінэтыка хімічных рэакцыяў — разьдзел фізычнай хіміі, які вывучае заканамернасьці працяканьня хімічных рэакцыяў у часе, залежнасьці гэтых заканамернасьцяў ад вонкавых умоваў, а таксама мэханізмы хімічных пераўтварэньняў.[1]

Хуткасьць хімічнай рэакцыі знаходзіцца ў непасрэднай залежнасьці ад канцэнтрацыі рэагентаў, што тлумачаць тэорыя сутыкненьняў і закон дзеючых мас

Хуткасьць хімічнай рэакцыі

рэдагаваць

Хуткасьць хімічнай рэакцыі знаходзіцца ў непасрэднай залежнасьці ад умоваў рэакцыйнага асяродзьдзя, у якім праходзіць рэакцыя.

Прырода рэагентаў і агрэгатны стан

рэдагаваць

Хуткасьць хімічнай рэакцыі залежыць ад прыроды рэагуючых рэчываў. Хуткімі рэакцыямі зьяўляюцца рэакцыі кісьляў, асноваў и салей мэталаў, а таксама рэакцыі іённага абмену. Рэакцыі з малекуламі з кавалентнай сувязьзю і масіўнымі малекуламі як правіла болей павольныя.

Агрэгатны стан (цьвёрдае цела, вадкасьць ці газ) таксама моца ўплывае на хуткасьць хімічных пераўтварэньняў. Калі рэагуючыя рэчывы знаходзяцца ў адной фазе, напрыклад, у воднай рошчыне, цеплавы рух прыводзіць малекулы рэагентаў у кантакт. Калі ж рэагенты знаходзяцца ў розных фазах, то праходзіць гетэрагенная хімічная рэакцыя, непасрэднае ўзаемадзеяньне кампанэнтаў у якой адбываецца толькі на граніцы разьдзелу фаз. Адсюль выцякае, што чым большая плошча для правядзеньня рэакцыі, тым хутчэй яна працякае. Напрыклад, рэакцыя карбаната кальцыю ў выглядзе крэйды і мармуру ў першым выпадку будзе працякаць хутчэй за другі з-за порыстай, таму большай велічыні паверхні.

Канцэнтрацыя

рэдагаваць

Канцэнтрацыя моцна ўплывае на хуткасьць хімічнай рэакцыі, бо часьцінкі могуць зрэагаваць толькі сутыкнуўшыя. Чым большая канцэнтрацыя рэчываў у рэакцыйнай прасторы, тым большая верагоднасьць сутыкненьня ў ёй часьцінак рэагентаў, што тлумачыцца тэорыяй сутыкненьняў. Хуткасьць рэакцыі пры гэтым выражаецца законам дзеючых мас.

  1. ^ Химия: лаб. практикум для студ. 1-го курса БГУИР / сост. И. А. Забелина [и др.]. — Минск: БГУИР, 2010. — 58 с.