Стэнаграфія
(Перанакіравана з «Хуткапіс»)
Стэнагра́фія (грэц. στενός+ γράφειν — вузкі + пісаць) — хуткі запіс вуснай мовы з дапамогай спэцыяльных знакаў і скарачэньняў словаў. Дазваляе паскорыць напісаньне прынамсі ўчацьвёра. Зьявілася ў IV ст. да н.э. ў Старажытнай Грэцыі.
Адрозьніваюць курсіўны (графічны) і геамэтральны спосабы (склаўся ў Ангельшчыне). У 1602 г. тэрмін увёў Джон Ўіліс у кнізе «Мастацтва скорапісу». Курсіўныя знакі складаюцца з частак звычайнага пісьма, злучанага валасяной лініяй. Гемэтральныя знакі ўжываюцца для кароткіх словаў і складаюцца з геамэтрычных фігураў у непасрэдным спалучэньні з простай рознага нахілу. Паводле прыёму скарачэньня падзяляецца на:
- каранёвы (марфалягічны) з артаграфіяй звычайнага пісьма і скарачэньнем словаў пачатковымі літарамі,
- слыхавы (фанэтычны) з выкіданьнем невыразных гукаў пры скарачэньні[1].
У 2009 г. першы адпаведны беларускамоўны падручнік выдаў Станіслаў Суднік[2][3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Арнольд Міхневіч. Стэнаграфія // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 2002. — Т. 15. — С. 231. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
- ^ Глеб Лабадзенка. Адзіны ў сьвеце падручнік па беларускай стэнаграфіі напісаў краязнаўца зь Ліды // Зьвязда : газэта. — 9 чэрвеня 2010. — № 110 (26816). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Станіслаў Суднік. Стэнаграфія / Павал Сьцяцко. — Ліда: Таварыства беларускай мовы, 2009. — 224 с.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |