Простая
Простая лінія, простая[1][2] (прамая) — адно з асноўных паняцьцяў геамэтрыі.
Пры сыстэматычным выкладзе геамэтрыі простая лінія звычайна прымаецца за адно з зыходных паняцьцяў, якое толькі ўскосным чынам вызначаецца аксіёмамі геамэтрыі.
Калі асновай пабудовы геамэтрыі служыць паняцьце адлегласьці паміж двума пунктамі прасторы, то простую лінію можна вызначыць як лінію, шлях уздоўж якой роўны адлегласьці паміж двума пунктамі.
Аналітычна простая задаецца раўнаньнем (у трохмернай прасторы — сыстэмай раўнаньняў) першай ступені.
Уласьцівасьці простай лініі ў эўклідавай геамэтрыі
рэдагаваць- Праз любыя два пункту, што не супадаюць, можна правесьці адзіную простую.
- Дзьве простыя на роўніцы, якія не супадаюць, або перасякаюцца ў адзіным пункце, або зьяўляюцца паралельнымі.
- У трохмернай прасторы існуюць тры варыянты ўзаемнага разьмяшчэння дзьвюх простых:
- простыя перасякаюцца;
- простыя паралельныя;
- простыя крыжуюцца.
- простая лінія — альгебраічная лінія першага парадку: у дэкартавай сыстэме каардынатаў простая лінія задаецца на роўніцы раўнаньнем першай ступені (лінейнае раўнаньне).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Простая лінія, простая(недаступная спасылка) // Матэматычная энцыклапедыя. — Менск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8
- ^ Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т. Сухая, Р. Еўдакімава, В. Траццякевіч, Н. Гудзень. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 67, 145