Хункарпаша Ісрапілаў
Хунка́рпаша Германавіч Ізрапілаў (1967; в. Алярой, цяпер Чачэнская рэспубліка, Расея — 2000, цяпер Грозны, Чачэнская рэспубліка, Расея) — чачэнскі вайсковы дзяяч. Удзельнічаў у Першай, Другой расейска-чачэнскай войнах. Займаў высокія пасады ў войсках Ічкерыі.
Хункарпаша Ісрапілаў | ||||
13 лістапада 1967 — 1 лютага 2000 | ||||
Мянушка | Боса | |||
---|---|---|---|---|
Месца нараджэньня | вёска Алярой(en), Курчалоеўскі раён(en), Чачэна-Інгуская АССР, Расейская СФСР, СССР | |||
Месца сьмерці | Джахар, Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя | |||
Прыналежнасьць | ЧРІ | |||
Род войскаў | сухапутныя войскі ЧРІ | |||
Гады службы | 1993—2000 | |||
Званьне | брыгадны генэрал | |||
Камандаваў | паўднёва-ўсходнім фронтам | |||
Бітвы/войны | Першая і другая расейска-чачэнскія войны | |||
Узнагароды |
|
Жыцьцё ў СССР
рэдагавацьВучыўся ў вайсковым пяхотным вучылішчы. З 1984 па 1986 гады служыў ва ўнутраных войсках СССР.
Удзел у вайне ў Абхазіі
рэдагавацьЗ 1992 па 1993 гады ваяваў у Абхазіі на баку праціўнікаў Грузіі ў складзе аддзелаў Сувязі горскіх народаў Каўказу.
Вяртаньне ў Ічкерыю й вайна з Расеяй
рэдагавацьПад час Першай расейска-чачэнскай вайны з 1994 па 1996 гады ваяваў на ўсходзе Чачэніі. Займаў кіраўнічыя пасады. Прыняў удзел у падзеях у Будзёнаўску (1995), і Кізьляры (1996). 14—19 сьнежня 1995 году прыняў удзел у баях у Гудэрмэсе. Летам 1996 году быў прызначаны найвышэйшым начальнікам Паўднёва-ўсходнім кірункам войска Ічкерыі. Яму было падначалена каля 1600 чалавек, 5 або 6 танкаў, 7 або 8 лёгкіх танкаў, 6 гарматаў, 4 цяжкія ракетныя прылады, 7 або 8 ручных ракетных установак.
Міжваенны час у Ічкерыі
рэдагавацьПасьля заканчэньня ПРЧВ застаўся на вайсковай службе. У верасьні 1996 году прызначаны быў начальнікам падатковай паліцыі Ічкерыі. Ноччу 26 красавіка 1997 году быў паранены невядомымі асобамі, якія спрабавалі забіць стрэліўшы з гранатамёта. У траўні 1997 году прызначаны начальнікам службы па барацьбе зь цяжкімі злачынствамі. Пад ім было каля 350 добраўзброеных чалавек. Кіраваў службай да канца 1998 году. 29 верасьня 1998 году пачаў адкрыта крытыкаваць начальніка Ічкерыі Аслана Масхадава. Да яго далучыліся Шаміль Басаеў, Салман Радуеў і іншыя вядомыя змагары за незалежнасьць Ічкерыі.
Другая расейска-чачэнская вайна
рэдагавацьУ жніўні — верасьні 1999 году ваяваў у Дагестане на баку дагестанцаў (прыхільнікаў стварэньня незалежнай ад Расеі дагестанскай ісламскай дзяржавы). Пасьля наступу расейскага войска ў Ічкерыю прыймаў чынны ўдзел у кіраваньні войскамі Ічкерыі.
Сьмерць пад Грозным
рэдагаваць1 лютага 2000 году Хункарпаша Ізрапілаў памёр ад страты крыві з-за раненьняў атрыманых ад падрыву міны, калі ён і частка чачэнскіх аддзелаў спрабавала выйсьці з Грознага.