Салма́н Беты́равіч Раду́еў (13 лютага 1967, Гудэрмэс — 14 сьнежня 2002, Салікамск) — змагар за незалежнасьць Ічкерыі. Прымаў удзел у грамадзкім жыцьці Ічкерыі, займаў высокія пасады ў Ічкерыі. Быў родзічам Джахара Дудаева, што дало магчымасьць С. Радуеву мець высокі стан у дзяржаўным жыцьці краіны.

Салман Радуеў
13 лютага 196714 сьнежня 2002
Месца нараджэньня Гудэрмэс, ЧІАССР, СССР 
Месца сьмерці Салікамск, Пермскі край, Расея
Прыналежнасьць Сьцяг ЧРІЧРІ
Род войскаў Матастралковыя войскі Ічкерыі
Камандаваў Ахова галавы дзяржавы, Паўночна-ўсходняя акруга войскаў Ічкерыі
Бітвы/войны Першая (Напад на Кізьляр) і другая расейска-чачэнскія войны
Сувязі Джахар Дудаеў

Дзяцінства, маладосьць

рэдагаваць

Нарадзіўся 13 лютага 1967 году ў месьце Гудэрмэс, ЧІАССР. Пасьля заканчэньня вучобы ў школе працаваў рабочым, потым служыў у савецкім войску, дзе ўступіў у КПСС. Пасьля службы вучыўся ў вучылішчы, дзе атрымаў дыплём зваршчыка. Затым працаваў зваршчыкам, адначасова прымаў удзел у маладзёвай арганізацыі КПСС — камсамол. У пачатку 1990 гадоў пачаў займацца гандлем вырабамі шырокага ўжытку.

Удзел у грамадзкім жыцьці ЧІАССР і Ічкерыі

рэдагаваць

Пад час распаду СССР пачаў падтрымліваць сілы, якія змагаліся з савецкімі ўладамі. Стаў найбліжэйшым таварышам Джахара Дудаева. Яго блізкае радзтво давала магчымасьць С. Радуеву заняць высокае месца ў грамадзтве ў выпадку перамогі сілаў, якія падтрымлівалі Дудаева.

Высокія пасады ў Ічкерыі

рэдагаваць

Перамога Джахара Дудаева стала зорнымі гадамі С. Радуева. Ён стаў у 1992 годзе мэрам места Гудэрмэс. Але ў 1994 годзе з-за незадаволенасьці мясцовага насельніцтва С. Радуева звольнілі з гэтай пасады. Летам 1992 году ўзначаліў вайсковыя аддзелы Д. Дудаева — г. зв. «Прэзыдэнцкія бэрэты».

Удзел у Першай расейска-чачэнскай вайне

рэдагаваць

У лістападзе 1994 году быў прызначаны кіраўніком Паўночна-ўсходняга кірунку войскаў Ічкерыі, аднак добра на гэтай пасадзе сябе не праявіў. За яго вайсковае кіраўніцтва ажыцьцяўлялі Султан Гелісханаў, Турпал-Алі Атгерыеў і Хункарпаша Ісрапілаў. Найбольшымі вайсковымі справамі былі баі ў Гудэрмэсе 14—23 сьнежня 1995 году, напад на Кізьляр у 1996 годзе.

Салман Радуеў — вораг 2 пасьля Джахара Дудаева і Шаміля Басаева

рэдагаваць

Пасьля ўцёкаў з Кізьляру Салман Радуеў стаў ворагам для Расеі. Сьмерць Дж. Дудаева стала цяжкім ударам для Радуева. Ён страціў падтрымку ўсіх. Ён не займаў ніякіх пасадаў. 13 сакавіка 2000 году расейцы паланілі Радуева. Судзілі.

6 сьнежня 2002 году Салман Радуеў памёр. Прычыны сьмерці невядомыя.