Хрысьціна Мендзялеева
Хрысьціна Мендзялеева — беларуская англамоўная сьпявачка, былая вакалістка рок-гурту Hasta La Fillsta (з 1996 па 1999 гг.), рок-князёўна’97.
Хрысьціна Мендзялеева | |
Дата нараджэньня | 16 жніўня 1977 г. |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, БССР |
Грамадзянства | Беларусь, Бэльгія |
Прафэсія | Кінэматаграфіст |
Жанры | Альтэрнатыўны рок |
Інструмэнты | Вакал |
Гурты | Hasta La Fillsta |
Узнагароды | Рок-князёўна’97 |
Біяграфія
рэдагавацьПаходзіць з інтэлігентнай сям’і — яе бабуля першым шлюбам была за праўнукам Д. І. Мендзялеева (вядомага расейскага вучонага-хіміка), другім шлюбам за Уладзімерам Дамашэвічам (беларускі пісьменьнік, празаік). Бацька яе — дырэктар будаўнічай фірмы.
Сваю музычную кар’еру пачала, яшчэ навучаючыся ў Менскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым каледжы, дзе зь першага курса была вакалісткай каледжнага гурту.
У 1996 стала вакалісткай новага арганізаванага рок-гурту «Hasta La Fillsta», які выступаў ў музычным напрамку альтэрнатыўны рок. Зь ёй гурт перамог на рок-фэсьце «Басовішча’97».
У 1997 годзе, на «Рок-каранацыі», Хрысьціна атрымала званьне «Рок-князёўна’97».
У 1999 Хрысьціна Мендзялеева зьехала ў Бэльгію вучыцца кінэматаграфіі, чым і працягнула займацца ў Бэльгіі, і ўжо зьняла свой дэбютны фільм. Хрысьціна не выключае магчымасьці яшчэ што-небудзь выканаць альбо запісаць разам з гуртом.